Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі якіх жывёлаў у Беларусі. Адной карцінкай

Колькасьць некаторых відаў жывёлаў у Беларусі паводле Нацыяналньага статыстычнага камітэту
Колькасьць некаторых відаў жывёлаў у Беларусі паводле Нацыяналньага статыстычнага камітэту

Глядзець выяву ў вялікім памеры >>

Паводле зборніка «Ахова навакольнага асяродзьдзя ў Рэспубліцы Беларусь, 2017» (PDF) Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у Беларусі на 2016 год засталося толькі 76 мядзьведзяў і 532 рысі, затое ёсьць звыш 37 тысяч ласёў і 82 тысяч казуляў. І калі мядзьведзяў і рысяў паменела за пяць гадоў на траціну, то казуляў стала на 19% болей, а аленяў — аж на 78%.

Да таго ж у Беларусь вярнуліся эўрапейскія норкі, якіх на 2011 год амаль не заставалася, бо іх выцясьнялі буйнейшыя амэрыканскія норкі. Апошніх у 1930-я масава завозілі і выпускалі на волю ў СССР, і яны шкодзяць ня толькі эўрапейскім родзічам, але і ціснуць на папуляцыі хахуляў, тхароў, куніц і рэдкіх белых курапатак. Цяпер эўрапейскія норкі ў Чырвонай кнізе і ўзятыя пад ахову, а амэрыканскія норкі залічаныя да паляўнічых жывёлаў, іх штогод здабываюць па 2-4 тысячы.

З адным з сымбаляў Беларусі — зубром, якога на пачатак XX стагодзьдзя проста вынішчылі, — цяпер амаль усё нармальна. Іх значна болей за 500 — мінімальна неабходную колькасьць для выжываньня папуляцыі. І колькасьць іх пастаянна расьце, амаль дайшла да аптымальных 1500. Але ёсьць асьцярога наконт генэтычнай разнастайнасьці ў штучна адноўленай папуляцыі, праз што ў асобных мікрапапуляцыях зашмат хворых жывёлаў і павышаная сьмяротнасьць.

Чаму толькі 76 мядзьведзяў?

Што здарылася зь мядзьведзямі і рысямі, унесенымі ў Чырвоную кнігу? Як тлумачыць Свабодзе загадчык лябараторыі тэрыялёгіі НПЦ біярэсурсаў беларускай Акадэміі навук Рыгор Янута, зьвесткі, што прыводзіць Белстат, не зусім дакладныя.

Так, да 76 мядзьведзяў, улічаных на тэрыторыях агульнага карыстаньня, трэба дадаваць мядзьведзяў з тэрыторыяў пад асаблівай аховай (такіх на 2014 год было 45). І цяжка сказаць, мала гэта ці многа:

«Калі параўноўваць колькасьць віду са зьвесткамі з суседніх краінаў, апублікаванымі ў літаратуры, то ў Эстоніі 500-600 асобінаў, а ў Латвіі — 15 асобінаў, дастаткова высокая колькасьць гэтага віду ў Смаленскай вобласьці Расеі, — кажа Янута пра мядзьведзяў. — З улікам высокай антрапагеннай трансфармацыі тэрыторыі і шчыльнасьці насельніцтва, гэта тая велічыня, пры якой уплыў віду на жыцьцядзейнасьць чалавека будзе мінімальным. Беларусь ёсьць паўднёвай мяжой суцэльнага арэалу віду, і яго колькасьць ня можа быць высокай».

Прафэсар Вадзім Сідаровіч, які да нядаўняга часу працаваў у НПЦ біярэсурсаў, казаў Naviny.by, што мядзьведзям шкодзіць тое, што ў час іх сьпячкі пачынаецца высечка лесу, а праз гэта мядзьведзіцы пужаюцца, выходзяць зь бярлогаў і назаўсёды пакідаюць у іх медзьведзянят. Акрамя таго, казаў ён, мядзьведзям шкодзіць паляваньне з сабакамі на іншых жывёлаў — у мядзьведзіц не застаецца ціхіх месцаў, каб нарадзіць патомства.

Навукоўцы таксама наракаюць, што грошай на дакладны падлік жывёлаў не выдаткоўваецца, а ў Мінпрыроды наогул заявілі, што статыстыка не адлюстроўвае рэальную колькасьць жывёлаў, а робіцца праз апытаньне ў паляўнічых гаспадарках па прынцыпе «пальцам у неба».

Зялёныя хвалююцца за рысяў і наконт новых правілаў паляваньня

Беларускія міністэрствы супольна з паляўнічымі распрацоўваюць новыя правілы паляваньня. Як паведамляў партал «Зялёная Беларусь», эўрапейскую рысь, а таксама пяць відаў птушак, прапануюць уключыць у сьпіс паляўнічых жывёлаў, каб «павялічыць попыт на паляваньне сярод насельніцтва рэспублікі і замежжа».

Таксама прапануецца скасаваць 300-мэтровую паласу ў ахоўных зонах жыхарства жывёлаў і птушак з Чырвонай кнігі празь «немагчымасьць выяўленьня канкрэтных межаў», што можа нашкодзіць тым жа рысям, арэал якіх можа перамяшчацца ў розныя сэзоны.

«Зялёных» непакояць і іншыя прапановы зьменаў правілаў паляваньня, але яны сьцьвярджаюць, што іх проста ня хочуць бачыць у рабочай групе Мінлесгасу.

Пры гэтым, як казаў Сідаровіч Tut.by, рысяў у Беларусі налічваецца толькі да 270 асобін увесну і да 400 пад восень пасьля размнажэньня, калі ў афіцыйнай статыстыцы іх значна болей.

Янута ж кажа Свабодзе, што колькасьць рысяў значна скарацілася ў 1990-я (верагодна, у асноўным празь незаконную здабычу чалавекам), але цяпер у Беларусі эфэктыўна процістаяць браканьерам, а харчовая база рысяў (казулі, зайцы) павялічылася, таму ў больш доўгай пэрспэктыве рысяў стала ня меней, а наадварот, болей.

«У распрацаваным НПЦ біярэсурсаў пляне кіраваньня папуляцыяй рысі прыводзяцца значэньні экалягічна патэнцыйнай колькасьці для Беларусі ацэньваецца ў 1500 асобінаў, — дадае Янута. — Дэмаграфічна мінімальная колькасьць, пры якой папуляцыя здольная падтрымліваць свае асноўныя паказьнікі, складае 3 асобіны на 100 км² ляснога комплексу».

Ваўкоў — страляць, дзікоў — вынішчаць, баброў — на каўбасу

Шэраг жывёлаў у Беларусі штогод забіваюць тысячамі. Так, паводле Белстату, за 2016 год упалявалі 800 андатраў (раней на год было 1–3 тысячы), 1,5 тысячы аленяў, 2,2 тысячы вавёрак, 2,4 тысячы амэрыканскіх норак, 4,2 тысячы ласёў, 7,9 тысячы баброў, 9,3 тысячы казуляў, 10,7 тысячы дзікоў, 13,3 тысячы лісаў, амаль 50 тысяч зайцаў.

З ваўкамі ў беларусаў дагэтуль бываюць праблемы. Так, на Гарадоччыне жыхары вёскі Газьба скардзіліся на нечуванае нашэсьце драпежнікаў і вінавацілі ў ім расейскія сьвінакомплексы. Але Мінпрыроды кажа, што росту пагрозы ваўкоў чалавеку не фіксуецца. Занадта інтэнсіўнае паляваньне на ваўкоў, якіх у 2016 годзе ўпалявалі ў 2,5 раза больш за 2012 год (колькі дакладна, не паведамлялася), можа прывесьці да росту шаленства і замяшчэньню ваўкоў гібрыдамі ваўкоў з сабакамі, сьцьвярджаюць у міністэрстве. Колькасьць ваўкоў прапаноўвалі рэгуляваць больш гуманнымі мэтадамі — не забіваць «лішніх» дарослых, а забіраць «лішніх» ваўчанят з кодлаў і перадаваць іх у заапаркі або перасяляць.

Як палююць на ваўкоў каля Чарнобыльскай зоны. 13 фатаздымкаў

Беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў.
1/13 Беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Яны з жонкай жывуць на ўскрайку зоны адчужэньня Чарнобыльскай АЭС.
2/13 Яны з жонкай жывуць на ўскрайку зоны адчужэньня Чарнобыльскай АЭС.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Зона адчужэньня — гэта 2 600 квадратных кілямэтраў зямлі на беларуска-ўкраінскай мяжы, якая была забруджаная ядзернай катастрофай у 1986 годзе.
3/13 Зона адчужэньня — гэта 2 600 квадратных кілямэтраў зямлі на беларуска-ўкраінскай мяжы, якая была забруджаная ядзернай катастрофай у 1986 годзе.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Адноўленая ваўчыная папуляцыя ў зоне стварае пагрозу для навакольных жывёлаў, таму мясцовыя фэрмы плацяць такім паляўнічым, як Крывенчык, па 150 беларускіх рублёў за кожнага забітага ваўка.
4/13 Адноўленая ваўчыная папуляцыя ў зоне стварае пагрозу для навакольных жывёлаў, таму мясцовыя фэрмы плацяць такім паляўнічым, як Крывенчык, па 150 беларускіх рублёў за кожнага забітага ваўка.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Футра прадаюць асобна.
5/13 Футра прадаюць асобна.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Гэтыя грошы складаюць прыкладна тры чвэрці месячнага заробку Крывенчыка, які працуе вартаўніком у збожжасховішчы, але ён ня любіць паляваць круглы год.
6/13 Гэтыя грошы складаюць прыкладна тры чвэрці месячнага заробку Крывенчыка, які працуе вартаўніком у збожжасховішчы, але ён ня любіць паляваць круглы год.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
«Улетку я адчуваю сябе дрэнна, калі забіваю ваўка, ды і мех іх вельмі дрэнны», — кажа ён.
7/13 «Улетку я адчуваю сябе дрэнна, калі забіваю ваўка, ды і мех іх вельмі дрэнны», — кажа ён.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Кожную раніцу ўзімку Крывенчык правярае свае пасткі і перамяшчае іх, калі яны пустыя.
8/13 Кожную раніцу ўзімку Крывенчык правярае свае пасткі і перамяшчае іх, калі яны пустыя.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Калі воўк патрапіў у пастку, ён забівае яго і бярэ дадому, каб зьняць скуру.
9/13 Калі воўк патрапіў у пастку, ён забівае яго і бярэ дадому, каб зьняць скуру.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
На паляваньне ходяць па некалькі чалавек.
10/13 На паляваньне ходяць па некалькі чалавек.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Ніводная частка жывёлы не выкідаецца: сэрца і іншыя органы прадаюцца для выкарыстаньня ў традыцыйнай мэдыцыне.
11/13 Ніводная частка жывёлы не выкідаецца: сэрца і іншыя органы прадаюцца для выкарыстаньня ў традыцыйнай мэдыцыне.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Колькасьць ваўкоў у беларускай частцы Чарнобыльскай зоны амаль у сем разоў вышэйшая, чым на незабруджаных тэрыторыях у іншых частках рэгіёну, кажа дасьледаваньне, апублікаванае ў навуковым часопісе Current Biology у 2015 годзе.
12/13 Колькасьць ваўкоў у беларускай частцы Чарнобыльскай зоны амаль у сем разоў вышэйшая, чым на незабруджаных тэрыторыях у іншых частках рэгіёну, кажа дасьледаваньне, апублікаванае ў навуковым часопісе Current Biology у 2015 годзе.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Паводле афіцыйных дадзеных, у 2016 годзе было забіта каля 1700 ваўкоў.
13/13 Паводле афіцыйных дадзеных, у 2016 годзе было забіта каля 1700 ваўкоў.
Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Previous slide
Next slide

Ваўкі да таго ж натуральным чынам рэгулююць колькасьць лісаў, янотападобных сабак і баброў. А баброў, якія да 2009 году былі ў Чырвонай кнізе, стала так шмат, што іх колькасьць у пэўны момант перавысіла аптымальную ў тры разы. Цяпер вострай праблемы з колькасьцю баброў няма, але іх усё роўна зашмат, таму іх нават пусьцілі на каўбасу.

Тым часам у Беларусі амаль вынішчылі дзікоў: мінус 100 тысяч за тры гады, каб прадухіліць распаўсюджаньне афрыканскай чумы сьвіней. Гэтую хваробу рэгулярна выяўляюць у суседніх краінах, а ў Беларусі кажуць пра «нейкую інфэкцыю», а тую чуму не фіксуюць афіцыйна.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG