Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як палююць на ваўкоў каля Чарнобыльскай зоны. 13 фатаздымкаў

Ваўчынае футра самае тоўстае ўзімку, так што беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў. Фота Васіля Фядосенкі (Reuters)
Паказаць яшчэ

Беларускі паляўнічы Ўладзімер Крывенчык, як толькі выпадае сьнег, пачынае ставіць пасткі на ваўкоў.
1

Яны з жонкай жывуць на ўскрайку зоны адчужэньня Чарнобыльскай АЭС.
2

Зона адчужэньня — гэта 2 600 квадратных кілямэтраў зямлі на беларуска-ўкраінскай мяжы, якая была забруджаная ядзернай катастрофай у 1986 годзе.
3

Адноўленая ваўчыная папуляцыя ў зоне стварае пагрозу для навакольных жывёлаў, таму мясцовыя фэрмы плацяць такім паляўнічым, як Крывенчык, па 150 беларускіх рублёў за кожнага забітага ваўка.
4

Футра прадаюць асобна. 
5

Футра прадаюць асобна. 

Гэтыя грошы складаюць прыкладна тры чвэрці месячнага заробку Крывенчыка, які працуе вартаўніком у збожжасховішчы, але ён ня любіць паляваць круглы год.
6

«Улетку я адчуваю сябе дрэнна, калі забіваю ваўка, ды і мех іх вельмі дрэнны», — кажа ён.
7

Кожную раніцу ўзімку Крывенчык правярае свае пасткі і перамяшчае іх, калі яны пустыя.
8

Калі воўк патрапіў у пастку, ён забівае яго і бярэ дадому, каб зьняць скуру.
9

На паляваньне ходяць па некалькі чалавек.
10

Ніводная частка жывёлы не выкідаецца: сэрца і іншыя органы прадаюцца для выкарыстаньня ў традыцыйнай мэдыцыне.
11

Колькасьць ваўкоў у беларускай частцы Чарнобыльскай зоны амаль у сем разоў вышэйшая, чым на незабруджаных тэрыторыях у іншых частках рэгіёну, кажа дасьледаваньне, апублікаванае ў навуковым часопісе Current Biology у 2015 годзе.
12

Паводле афіцыйных дадзеных, у 2016 годзе было забіта каля 1700 ваўкоў. 
13

XS
SM
MD
LG