Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прамысловасьць Беларусі за апошнія 5 гадоў абвалілася па ўсіх пазыцыях — ад трактароў да ровараў. Адной карцінкай


Трактары МТЗ на парадзе 3 ліпеня 2017 году, ілюстрацыйнае фота
Трактары МТЗ на парадзе 3 ліпеня 2017 году, ілюстрацыйнае фота

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў даведнік «Прамысловасьць Рэспублікі Беларусь. 2017», дзе прыводзяцца дадзеныя вытворчасьці асобных відаў машынаў і абсталяваньня, пачынаючы ад 2011-га.

У бальшыні выпадкаў канстатуецца рэзкае зьніжэньне прамысловай вытворчасьці з 2011 па 2016 год.

Інфаграфіка паводле Белстату
Інфаграфіка паводле Белстату

Выява ў высокім разрозьненьні >>>

Асноўнай прычынай скарачэньня вытворчасьці экспэрты лічаць рэзкае згортваньне расейскага рынку, які перажывае крызіс, і скарачэньне ўнутранага беларускага попыту.

5 прычын абвалу беларускай прамысловасьці паводле Яраслава Раманчука

Незалежныя эканамісты адзначаюць, што цяперашні спад вытворчасьці Беларусі лягічны — шмат гадоў беларускія заводы працавалі на склад, каб заняць рабочых.

Пры гэтым у кіраўніцтва заставалася спадзяваньне, што паступова адновяцца рынкі ў Расеі. Але гэтага не адбылося.

Як лічыць кіраўнік Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук, цяпер беларуская эканамічная мадэль знаходзіцца фактычна ў тупіку:

Яраслаў Раманчук
Яраслаў Раманчук

«Першае. Рэсурс, які быў ва ўлады ў выглядзе рэшткаў савецкай эканомікі, за 20 гадоў цалкам праедзены, эканоміка ідзе ў тупік. Бязь зьмены мадэлі ўзаемаадносінаў паміж вытворцамі і дзяржавай, паміж прадпрымальнікамі і дзяржавай, нічога не зьмяніць, будзе толькі горш.

Другое. Вонкавых фактараў падтрымкі эканомікі, акрамя крэдытаў, няма. Грошай не даюць, разьлік на Расею ня спраўдзіўся.

Трэцяе. Унутраных магчымасьцяў рэгуляваньня павелічэньня попыту няма, набралася шмат памылак і хібаў.

Чацьвёртае. Кадравы крызіс. Тыя людзі, якія некалі былі дарадцамі прэм’ера Кебіча, сталі праз 20 гадоў аберагаць ад іншых пунктаў гледжаньня прэзыдэнта, які таксама ідзе тым жа шляхам плянавай сацыялістычнай эканомікі. І вось яна ўваходзіць у фазу дэградацыі.

Пятае. З улікам сказанага: маем паўнавартасны квадракрызіс: крызіс мадэлі, крызіс структуры, крызіс каньюнктуры і ўжо згаданы кадравы».

Колькасьць суб’ектаў гаспадараньня, занятых у машынабудаўнічай галіне, па выніках мінулага году зафіксавалася на адзнацы 491. У 2015 годзе у гэтым сэктары працавалі 634 кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG