Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турыстам прапануюць пазьбіраць трактары «Беларус»


Бліжэйшым часам у межах «прамысловага турызму» на Менскім трактарным заводзе прапануюць турыстам выканаць пяць апэрацый па зьбіраньні трактара, сказаў агенцтву «Менск-навіны» прадстаўнік заводу Сяргей Сідаровіч.

Таксама плянуецца прапаноўваць катаньне на трактары па тэрыторыі прадпрыемства.

Ці пойдуць на продаж трактары, сабраныя з удзелам турыстаў, не паведамляецца.

«Прамысловы турызм» на МТЗ асвойваюць ад студзеня 2017 году. На момант публікацыі завод наведалі 1200 турыстаў, у тым ліку 275 замежнікаў. Пакуль МТЗ прапаноўвае экскурсіі па дзейнай вытворчасьці — у корпус зьбіраньня трактароў і цэх, дзе выпускаюць дэталі, а таксама ў музэй. Турыстаў пускаюць пасядзець у кабіне трактара.

Топ-10 экскурсій на беларускія прадпрыемствы

У красавіку на трактары «Беларус» каталі мэра Кіева Віталія Клічко: дэлегацыя на чале зь віцэ-прэм’ерам Беларусі Ўладзімерам Сямашкам шукала ў Кіеве новыя рынкі збыту.

Тым ня меней падобна, што праблема з рынкамі збыту застаецца актуальнай: на спадарожнікавых фота 2017 году на тэрыторыі МТЗ відаць вялізныя пляцы, застаўленыя гатовымі трактарамі.

У сярэдзіне 2016 году на МТЗ працавалі 16,8 тысяч чалавек — гэта найбуйнейшае па колькасьці працаўнікоў дзяржаўнае ААТ. За пяць год МТЗ страціў 31% працаўнікоў.

Нягледзячы на праблемы, зь якімі змагаецца МТЗ, у Беларусі плянуюць пабудаваць другі трактарны завод, а ў МТЗ хочуць укласьці 500 млн даляраў.

Якія таямніцы і легенды Трактарагораду можа зьнішчыць бульдозэр?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG