Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі хочуць пабудаваць новы трактарны завод. За кітайскія грошы


У Беларусі плянуюць пабудаваць новы трактарны завод. Пра гэта 24 траўня паведаміў намесьнік прэм’ер-міністра Ўладзімер Сямашка, перадае БелТА.

«Кіраўнік холдынгу „Амкадор“ Аляксандр Шакуцін падрыхтаваў і ўнёс прапанову пра тое, што ў шэрагу іншых інвэстыцыйных праектаў ён будзе ствараць вытворчасьць аўтатрактарнай і камунальнай тэхнікі. Былі розныя меркаваньні і пазыцыі з гэтай нагоды, але я асабіста падтрымліваю гэты праект», — сказаў віцэ-прэм’ер.

На ягоную думку, гэта створыць канкурэнтнае асяродзьдзе, у тым ліку і для МТЗ.

На рэалізацыю праекту спатрэбіцца каля $ 300-350 млн. Але Сямашка адзначыў, што гэта будуць замежныя сродкі.

«Гэта будуць крэдыты замежных банкаў. Сакрэту няма, асноўная лінія — гэта будуць кітайскія крэдыты», — удакладніў ён.

Завод плянуецца пабудаваць за тры гады пасьля прыняцьця канчатковага рашэньня ў крэдытаваньні.

Тым часам, паводле зьвестак Белстату на 1 сьнежня 2016 году, толькі на складах у Беларусі стаіць 4400 трактароў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG