Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр армянскіх пратэстаў заклікаў да аднаўленьня мітынгаў — перамовы з урадам скасаваныя


Нікол Пашыньян на мітынгу апазыцыі, архіўнае фота

Апазыцыйны лідэр Армэніі Нікол Пашыньян заклікаў армянаў працягваць выходзіць на акцыі пратэсту ад 11:00 25 красавіка і давесьці да завяршэньня «негвалтоўную, аксамітную, народную рэвалюцыю».

Паводле кіраўніка партыі «Грамадзянская дамова» Нікола Пашыньяна, улады цяпер спрабуюць выкарыстаць адстаўку Сэржа Саргсьяна (той сышоў з пасады пасьля 11 дзён масавых пратэстаў) для захаваньня ўлады кіроўнай Рэспубліканскай партыі.

Днём раней Пашыньян на прэс-канфэрэнцыі заявіў, што заплянаваныя перамовы з выканаўцам абавязкаў прэм’ер-міністра Карэнам Карапэт’янам (ён жа быў прэм’ерам, калі Саргсьян быў прэзыдэнтам) не адбудуцца. Ён таксама казаў, што ніхто з Рэспубліканскай партыі ня можа быць кандыдатам у прэм’еры, у тыі ліку Карапэт’ян, нават калі выйдзе з партыі. Адразу пасьля адстаўкі Саргсьяна ён заяўляў, што прэм’ерам павінны выбраць «прадстаўніка народу».

Хто такі Нікол Пашыньян

Карапэт’ян жа тлумачыў, што Пашыньян у аднабаковым парадку высунуў патрабаваньні па перамовах: толькі з канкрэтным сьпісам людзей, толькі вакол выбраных ім тэмаў. А гэта, мяркуе ён, «не перамовы ці дыялёг, а выключна агучваньне свайго пункту гледжаньня». Але ён дапусьціў перамовы ў іншым фармаце і нават магчымасьць датэрміновых парлямэнцкіх выбараў.

Тым часам армяне ўжо пасьпелі адсьвяткаваць перамогу, 24 красавіка спантаннай талакой прыбралі плошчы і вуліцы, дзе ішлі пратэсты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG