Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр System of a Down пра адстаўку Саргсьяна: трэба працягваць ціск на ўладу


Лідэр System of a Down пра адстаўку Саргсьяна
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:55 0:00

Лідэр гурту System of a Down Сэрж Танк’ян, які раней падтрымаў пратэсты ў Ерэване, лічыць, што пасьля адстаўкі прэм’ер-міністра Армэніі Сэржа Саргсьяна трэба працягваць ціск на ўладу. Пра гэта Танк’ян заявіў у інтэрвію праекту Радыё Свабода «Настоящее время».

«Я проста радаваўся. Я адчуў такое палёгку, што больш не было арыштаў і кровапраліцьця, і ўсё прайшло мірна. Людзі павінны працягваць, павінны быць рэформы. Пакет рэформаў, які будзе прадстаўлены дзейнаму прэм’ер-міністру, каб ён неадкладна запусьціў гэты працэс. Трэба неадкладна адпусьціць усіх, хто быў затрыманы падчас пратэстаў, а таксама ўсіх палітычных зьняволеных. Варта пачаць думаць аб новых парлямэнцкіх выбарах. Мінулыя выбары не былі да канца празрыстымі. Так што гэта доўгі працэс. Трэба працягваць ціск, пакуль людзі ня будуць упэўненыя, што ўсе іх патрабаваньні выкананыя», — сказаў Танк’ян.

21 красавіка Танк’ян запісаў відэазварот у падтрымку пратэстоўцаў, якія дамагаліся адстаўкі Сэржа Саргсьяна.

Музыкант армянскага паходжаньня распавёў, што вельмі хацеў бы далучыцца да пратэстаў у Ерэване. Ён папрасіў прабачэньня, што ня зможа прыехаць зараз, але паабяцаў зрабіць гэта «ў найбліжэйшы час».

У Ерэване і іншых гарадах краіны з 13 красавіка праходзілі масавыя акцыі пратэсту супраць супраць прызначэньня прэм’ер-міністрам Сэржа Саргсьяна, які да таго 10 гадоў займаў пост прэзыдэнта краіны.

23 красавіка Сэрж Саргсьян, прызначаны на пасаду прэм’ера-міністра Армэніі 17 красавіка, абвясьціў пра сваю адстаўку.

«Я памыліўся. Цяперашняя сытуацыя мае некалькі рашэньняў, але я не пайду ні па адным з гэтых шляхоў. Гэта не маё. Я пакідаю сваю пасаду лідэра краіны — прэм’ер-міністра Армэніі», — заявіў Саргсьян.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG