Лінкі ўнівэрсальнага доступу

YouTube запатрабаваў ад Навальнага выдаліць кантэнт пра Дзерыпаску


Аляксей Навальны, архіўнае фота

Сэрвіс YouTube накіраваў уладальнікам канала палітыка Аляксея Навальнага NavalnyLive ліст з патрабаваньнем выдаліць запіс трансьляцыі Навальнага, забаронены ў Расеі паводле пазову прадпрымальніка Алега Дзерыпаскі.

Пра гэта паведаміла ў твітэры прадусар каналу Аксана Бауліна. Мяркуючы па спасылцы, прыкладзенай да ліста, гаворка ідзе пра запіс трансьляцыі «Навальны 2018», якая выйшла ў чацьвер, 8 лютага.

Каманда YouTube піша, што URL трансьляцыі быў унесены «Раскамнаглядам» у сьпіс забароненых матэрыялаў, і прапануе ўладальнікам каналу самастойна выдаліць відэа — у адваротным выпадку яно можа быць заблякаванае, гаворыцца ў лісьце.

Суд разгледзіць пазоў Дзерыпаскі 1 сакавіка. Празь яго ў Расеі пагражаюць заблякаваць YouTube і Instagram

Усьць-Лабінскі раённы суд 9 лютага прыняў забесьпячальныя меры па пазове Алега Дзерыпаскі супраць Насьці Рыбкі (Анастасіі Вашукевіч), якую бізнэсмэн абвінаваціў у незаконным распаўсюдзе інфармацыі пра сваё прыватнае жыцьцё. Дзерыпаска падаў пазоў пасьля расьсьледаваньня каманды Аляксея Навальнага, заснаванага, у прыватнасці, на фатаздымках Рыбкі з «Інстаграму».

XS
SM
MD
LG