Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВУП Беларусі працягнуў рост: плюс 2,2% за студзень-лістапад пасьля двух год падзеньня


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі вырас на 2,2% за студзень-лістапад 2017 году да аналягічнага пэрыяду мінулага году паводле зьвестак Белстату.

Урад плянаваў, што ў 2017 годзе рост ВУП складзе «ня менш за 2%». Найбольшы рост — плюс 6,9% — цяпер паказала апрацоўчая прамысловасьць, але галіна будаўніцтва працягнула падзеньне — мінус 3,6%.

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ўпаў на 3,8% у 2015 годзе, затым у 2016-м упаў на 2,6%, але з сакавіка 2017-га пачаў расьці.

Міністар эканомікі распавёў, за кошт чаго будзе расьці ВУП Беларусі

У 2018 годзе ўрад разьлічвае на рост ВУП на 3,5%. Аляксандар Лукашэнка абяцаў на «пятую пяцігодку» (да 2020 году ўключна) рост ВУП на 12–15% пры росьце прадукцыйнасьці працы. Міжнародныя арганізацыі таксама прагназуюць рост ВУП Беларусі ў наступным годзе, але МВФ занепакоены ростам замежнага і дзяржаўнага доўгу Беларусі, а ЭБРР раіць Беларусі заняцца банкамі, «камуналкай» і сапраўднымі рэформамі.

У Беларусі апошнім часам таксама назіраецца нізкая інфляцыя — па выніках году яна можа быць найніжэйшай за ўсю гісторыю сучаснай Беларусі. Прычынамі гэтага могуць быць нізкая інфляцыя ў суседняй Расеі, жорсткая манэтарная палітыка Нацбанку і адсутнасьць інфляцыі попыту на тавары празь нізкія даходы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG