Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савет бясьпекі Беларусі запатрабаваў узмацніць барацьбу з алькагалізмам, наркаманіяй і «забароненай інфармацыяй»


Паседжаньне Савету бясьпекі Беларусі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, архіўнае фота
Паседжаньне Савету бясьпекі Беларусі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, архіўнае фота

У пастанове (PDF) Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь нумар 2 ад 4 красавіка пад назвай «Аб забесьпячэньні нацыянальнай бясьпекі» адзначаецца неабходнасьць узмацніць барацьбу з наркотыкамі і «алькагалізацыяй насельніцтва».

Савет бясьпекі даручыў Савету міністраў распрацаваць цягам першай паловы 2018 году комплекс «дадатковых мераў» па зьніжэньні «алькагалізацыі» насельніцтва, прапагандзе здаровага ладу жыцьця і ўзмацненьні адказнасьці за распаўсюд забароненай інфармацыі ў інтэрнэце. Пры гэтым у дакумэнце ні разу ня згадваецца ані інфармацыйная бясьпека дзяржавы, ані ідэалягічная праца.

Міністар інфармацыі пра новы закон аб СМІ: «Закліканы ўраўняць усіх». Чаму гэта ня так

Сярод іншага Савет бясьпекі даручыў свайму сакратарыяту вывучыць умовы прымусовай ізаляцыі асобаў у лячэбна-працоўных прафілякторыях. Пракуратура нядаўна выявіла, што міліцыя Берасьцейшчыны накіроўвала ў ЛПП бяскрыўдных п'яніц, а ня хатніх агрэсараў. Тое, што праваахоўнікі называюць «працатэрапіяй», у сьвеце лічаць формай прымусовай працы, забароненай міжнароднымі дамовамі, якія падпісала і Беларусь.

Таксама сакратарыяту даручана прааналізаваць і пры неабходнасьці перапрацаваць крытэры ацэнкі працы органаў сыстэмы бясьпекі. Асобным пунктам Савет бясьпекі загадвае МУС «выключыць выпадкі неабгрунтаванай адмовы супрацоўнікам у падаўжэньні кантракту аб службе ў органах унутраных спраў толькі на падставе вынікаў апытаньня з выкарыстаньнем паліграфа („дэтэктара хлусьні“. — РС) бязь іх належнай праверкі».

Войска кепска працуе з салдатамі, «круцякоў» на квадрацыклах трэба караць, сьвет у кроку ад вайны. 10 цытатаў Лукашэнкі зь лютаўскага паседжаньня Савету бясьпекі

Адміністрацыі прэзыдэнта, Канстытуцыйнаму суду, Генэральнай пракуратуры, Савету міністраў і Нацыянальнаму сходу даручылі да 1 ліпеня вывучыць дзейнасьць судовай сыстэмы і даць канкрэтныя прапановы па яе ўдасканаленьні.

Міністэрству ўнутраных спраў даручана прыняць меры супраць абароту наркотыкаў і выяўляць пастаўшчыкоў буйных партый наркотыкаў і арганізатараў наркабізнэсу, а таксама цягам першага паўгодзьдзя даць прапановы па раньнім выяўленьні фактаў хатняга гвалту.

Генпракуратуры даручана да 1 ліпеня ўнесьці прапановы па ўзмацненьні адказнасьці за правапарушэньні, учыненыя ў стане алькагольнага ап’яненьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG