Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы прасоўваюцца ўглыб. Пратэсты супраць рэфэрэндуму ў Крыме (УЖЫВУЮ)

ЗША пагражаюць Расеі санкцыямі і вайной. Эўразьвяз гатовы падпісаць пагадненьне з Украінай

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
07:04 10.3.2014

Кіраўнік Рады Эўропы едзе ў Кіеў дапамагчы новаму ўраду


Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ерн Ягланд едзе ў Кіеў, каб абмеркаваць магчымасьць правядзеньня кансультацый па новых законах і стварэньня міжнароднай кансультацыйнай групы для назіраньня за расьсьледаваньнем актаў гвалту ва Ўкраіне, піша УНІАН.

Паводле словаў суразмоўцы агенцтва, Ягланд наведае ўкраінскую сталіцу разам са старшынёй камітэту міністраў замежных справаў Рады Сэбасцьянам Курцам.

Як чакаецца, у Кіеве бакі абмяркуюць прапанову Рады Эўропы аказаць дапамогу ў арганізацыі экспэртызы ў галіне правоў чалавека, у прыватнасьці, правоў меншасьцяў.

Акрамя таго, будзе разгледжана магчымасьць стварэньня міжнароднай кансультацыйнай групы для назіраньня за расьсьледаваньнем актаў гвалту ва Ўкраіне .

Не абыдуць боку ўвагай і магчымасьць правядзеньня юрыдычных кансультацыяў па новым заканадаўстве, канстытуцыйнай і выбарчай рэформах.
07:00 10.3.2014

У ЧАКАНЬНІ ШТУРМУ

Эўпаторыя: У чаканьні штурму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00
Наўпроставы лінк
06:59 10.3.2014

Санкцыі супраць Расеі будуць завастрацца — МЗС Нямеччыны

Калі Расея ня пойдзе на дээскаляцыю напружанасьці ў сваім уварваньні ва Ўкраіну, Эўразьвязу будзе неабходна перайсьці да наступнага ўзроўню санкцый, заявіў у нядзелю міністар замежных справаў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер .

Гэта прыйдзецца зрабіць, калі падчас перамоваў у панядзелак ці аўторак Расея, у прыватнасьці, не пагодзіцца на пераход да міжнароднага фармату падрыхтоўкі дээскаляцыі, заявіў ён у эфіры нямецкага тэлеканалу ZDF.

Чытаць далей
04:14 10.3.2014

Украінскія вайскоўцы атрымалі ультыматум здацца цягам сутак

На гэты раз пісьмовы, але без афіцыйнага друку. Пра гэта ў эфіры інтэрнэт-тэлебачання USTREAM паведаміў намесьнік камандзіра гэтай часткі, падпалкоўнік Аляксандар Ламака.

«У 21.30 (у нядзелю) прыбыў прадстаўнік Савету Міністраў Крыму разам з камандзірам падразьдзяленьня тых вайскоўцаў без апазнавальных знакаў у расейскай форме і падаў нам ультыматум, падпісаны ім самім па здачы зброі асабістым складам вайсковай часткі», — паведаміў Ламака.

Па словах Аляксандра Ламакі, для складаньня зброі ўкраінскім вайскоўцам далі суткі — з 22.00 9 сакавіка па 22.00 10 сакавіка. За гэты час, кажа падпалкоўнік, вайскоўцы павінны прыняць рашэньне.
чытаць далей
02:29 10.3.2014

Не дазволім Расеі ўрывацца ў сувэрэнныя дзяржавы — начальнік генштабу ЗША

Войска ЗША гатовае выканаць свае абавязальніцтвы перад НАТА, калі крызіс ва Ўкраіне гэтага запатрабуе, заявіў старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША (генштаб ЗША) Марцін Дэмпсі.

Адказваючы на пытаньне журналісткі амэрыканскага тэлеканалу PBS аб магчымасьці ваеннага ўмяшаньня ЗША ва ўкраінскі крызіс, генэрал Дэмпсі ўдакладніў, што гэтае пытаньне патрабуе шматразовага абмеркаваньня і разгляду ў залежнасьці ад таго, як будзе разьвівацца сытуацыя.

«Аднак памятайце: мы маем абавязкі перад нашымі саюзьнікамі па НАТА. І я хачу запэўніць іх у тым, што калі ўзьнікне сытуацыя, калі ад нас спатрэбіцца выкананьне гэтых абавязальніцтваў, мы адрэагуем», — заявіў Дэмпсі.

Ён таксама дадаў, што, на яго думку, калі дазволіць Расеі ўрывацца ў сувэрэнныя дзяржавы, матывуючы гэта абаронай этнічных рускіх, пад пагрозай дэстабілізацыі апынецца ўся Ўсходняя Эўропа і Бальканы.
23:26 9.3.2014

Кандаліза Райс: Для Пуціна рух Украіны на Захад заўсёды быў абразай


Сваю пазыцыю па сытуацыі ва Ўкраіне выказала былы дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс.

У апублікаваным газэтай The Washington Post яе артыкуле гаворыцца, у прыватнасьці: «Украінская праблема ўжо закіпала паміж Захадам і Расеяй. З тых часоў, як адбылася Аранжавая рэвалюцыя, ЗША і Эўропа спрабавалі пераканаць Расею ў тым, што гэтая велізарная тэрыторыя не павінна быць закладнікам у канфлікце вялікіх дзяржаў, а павінна быць незалежнай краінай, якая можа выбраць свой уласны курс. Пуцін такога пункту гледжаньня не прытрымліваўся ніколі. Для яго рух Кіева на Захаду – абраза Расеі ў гульні з нулявым вынікам за ляяльнасьць імпэрыі былых тэрыторыяў».
22:23 9.3.2014
20:10 9.3.2014

ЗША абяцае новыя санкцыі ў выпадку анэксіі Крыму

19:35 9.3.2014

У Крыме заблякаваны другі аэрадром

19:03 9.3.2014

Пуцін абмеркаваў сытуацыю ў Крыме з Мэркель і Кэмэранам


Расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін абмеркаваў па тэлефоне сытуацыю ва Ўкраіне і заплянаваны рэфэрэндум у Крыме з канцлерам Германіі Ангелай Мэркель і брытанскім прэм’ер-міністрам Дэвідам Кэмэранам, паведамляе прэс — служба Крамля. Пуцін сказаў, што крокі кіраўніцтва Крыму заснаваныя на нормах міжнароднага права і закліканы забясьпечыць інтарэсы насельніцтва. «Нягледзячы на адрозьненьні ў ацэнках таго, што адбываецца, выказана агульная зацікаўленасьць у дээскаляцыі напружанасьці і больш хуткай нармалізацыі становішча», — гаворыцца ў паведамленьні прэс — службы расейскага прэзыдэнта. Пуцін сказаў, што новыя ўлады ў Кіеве не прымаюць меры «па абмежаваньні разгулу ў самой сталіцы і ў многіх рэгіёнах ультранацыяналістычных і радыкальных сіл», — паведамляе прэс — служба Крамля.
18:41 9.3.2014

Хадаркоўскі: Расейская прапаганда хлусіць

18:40 9.3.2014

Ракетны крэйсэр "Масква" узяў курс на Ўкраіну

17:53 9.3.2014

На Майдане Шаўчэнкаўскае веча

17:31 9.3.2014

У Данецку не штурмавалі


Удзельнікі прарасейскага мітынгу ў Данецку выказаліся за правядзеньне рэфэрэндуму пра статус Данецкай вобласьці і фэдэралізацыю Ўкраіны. Як паведамляюць «Новости Донбасса», штурмаваць будынак мітынгоўцы не сталі. Але сарвалі сьцяг Украіны каля будынку і вывесілі замест яго сьцяг Расеі.

Тым часам на Саборнай плошчы ў Данецку праходзіў мітынг за адзінства Ўкраіны.

У Луганску прарасейскія сілы захапілі будынак абласной адміністрацыі, паведамляе выданьне «Восточный вариант». Яны вывесілі афіцыйны сьцяг Беларусі побач са сьцягам Расеі і прымусілі старшыню аблдзяржадміністрацыі Міхаіла Балоцкіх напісаць заяву аб адстаўцы.

Мітынгі прыхільнікаў і праціўнікаў дзеяньняў Расеі ў Крыме праходзяць і ў іншых гарадах на паўднёвым усходзе Ўкраіны.
15:33 9.3.2014

Яцанюк наведае ЗША

Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк на наступным тыдні мае намер наведаць ЗША для кансультацый па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне. Пра гэта ён заявіў, адкрываючы пасяджэньне ўрада, перадае УНІАН.

Арсені Яцанюк заявіў cёньня на мітынгу ў кіеўскім парку імя Шаўчэнкі, што Ўкраіна не ўступіць ні сантымэтра сваёй зямлі і будзе вырашаць канфлікт з Расеяй выключна дыпляматычным і палітычным шляхамі.
13:49 9.3.2014

У Кіраваградзе — шэсьце ў падтрымку адзінасьці Ўкраіны

Каля 100 чалавек, узяўшыся за рукі, прайшлі ўздоўж дарогі да помніка анёлу-абаронцу Ўкраіны.

У Кіраваградзе адбылося шэсьце ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і сьвету.

Як перадае УНІАН, акцыя каардынавалася праз сацыяльныя сеткі.

Людзі пачалі зьбірацца да 10.00 на плошчу Герояў Майдану. Большасьць удзельнікаў акцыі — маладыя людзі, якія трымалі ў руках дзяржаўныя сьцягі Ўкраіны. Сымболікі палітычных сіл не было.
13:28 9.3.2014
У Сімферопалі каля помніку Тарасу Шаўчэнку адбываецца мітынг супраць прызначанага на 16 сакавіка рэфэрэндума. Бярэ ўдзел больш за 200 чалавек, паведамляе ЎНІАН.

Людзі трымаюць дзяржаўныя сьцягі Ўкраіны, сьцягі крымска-татарскага народу, а таксама жоўтыя і блакітныя балёнікі.

У руках удзельнікі мітынга трымаюць плякаты: «Не вайне», «Я не хачу ў «Савок», «Жачыны Крыма за мір», «Крым — гэта Ўкраіна».

Мінакам раздаюць улёткі зь вершамі Тараса Шаўчэнкі.
13:07 9.3.2014
Арганізатар Эўрамайдана ў Крыме Андрэй Шчакун, магчыма, знаходзіцца ў пастарунку міліцыі на чыгуначным вакзале Сімферопаля, піша ЎНІАН.

Прычынай магчымага затрыманьня можы быць тое, што Андрэй Шчакун быў адным з арганізатараў сёньняшняй акцыі, якая павінна была прайсьці ў парку Шаўчэнкі а 12.00.

Тым часам, група актывістаў, якая прыехалі ў пастарунак на вакзале паведаміла ў сацыяльных сетках, што Шчакуна ў аддзяленьні міліцыі няма, паведамляе Еспресо.TV.

«Нашай мабільнай групе паведамілі, што такога арыштаванага ў лінейным участку чыгуначным вакзале Сімферопаля як Андрэй Щекун няма. Працягваем шукаць. Пра тое, што ён у гэтым участку, Андрэй пасьпеў паведаміць калегу па тэлефоне», — гаворыцца ў заяве актывістаў.
12:34 9.3.2014

На беларуска-украінскай мяжы затрымліваюць падазроных ў экстрэмізьме

На беларуска-ўкраінскай мяжы затрыманая група людзей, якія падазраюцца ў намеры ажыцьцяўляць правакацыйныя і баявыя дзеньні на тэрыторыі Ўкраіны.

Чытаць далей
11:57 9.3.2014

Расейскія вайскоўцы захапілі ўкраінскую памежную заставу

У Крыму ў пасёлку Чарнаморскае расейскія вайскоўцы захапілі ўкраінскую памежную заставу.

Чытаць далей

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG