Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША абяцаюць новыя санкцыі ў выпадку анэксіі Крыму


У выпадку анэксіі Расеяй украінскага Крыму Вашынгтон не прызнае яе і супраць Расеі будуць прыняты дадатковыя меры.

Пра гэта заявіў намесьнік дарадцы прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Тоні Блінкен.

У некалькіх інтэрвію на вядучых амэрыканскіх тэлеканалах ён адзначаў, што крымскага рэфэрэндуму і магчымай анэксіі паўвострава Расеяй не прызнае таксама вялікая частка сьвету. Акрамя таго, сказаў ён у інтэрвію CNN, у такім выпадку таксама значна ўзрасьце скаардынаваны ціск на Расею з боку ЗША, а таксама іх партнэраў і саюзьнікаў.

Дарадца адзначыў, што прэзыдэнт Барак Абама, як і Эўрапейскі зьвяз, выразна заяўлялі, што ўжо ўведзеныя супраць Расеі меры зьяўляюцца толькі першым крокам, і існуе «гнуткі і вельмі строгі мэханізм узмацненьня гэтага ціску, гэтых санкцый».

А ў інтэрвію NBC Тоні Блінкен дадаў, што ўжо ўведзеныя ў дачыненьні да Расеі санкцыі становяцца для яе адчувальнымі. Ён адзначыў, што выбар цяпер за Расеяй: ці ісьці далей у сваіх дзеяньнях і адчуць новую дыпляматычную ізаляцыю і эканамічныя страты, або пайсьці на дыпляматычнае рашэньне, аднавіўшы сувэрэнітэт Украіны. Дарадца таксама нагадаў, што прэзыдэнт ЗША запрасіў у Вашынгтон прэм’ер — міністра Ўкраіны Арсені Яцанюка, каб выказаць яму сваю падтрымку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG