Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы атрымалі ультыматум здацца цягам сутак


Эўпаторыя: У чаканьні штурму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:11 0:00
Наўпроставы лінк

Эўпаторыя: У чаканьні штурму.

Украінскія вайскоўцы Эўпаторыйскага зэнітна-ракетнага палку атрымалі чарговы ультыматум. На гэты раз пісьмовы, але без афіцыйнага друку. Пра гэта ў эфіры інтэрнэт-тэлебачання USTREAM паведаміў намесьнік камандзіра гэтай часткі, падпалкоўнік Аляксандар Ламака.

«У 21.30 (у нядзелю) прыбыў прадстаўнік Савету Міністраў Крыму разам з камандзірам падразьдзяленьня тых вайскоўцаў без апазнавальных знакаў у расейскай форме і падаў нам ультыматум, падпісаны ім самім па здачы зброі асабістым складам вайсковай часткі», — паведаміў Ламака.

Па словах Аляксандра Ламакі, для складаньня зброі ўкраінскім вайскоўцам далі суткі — з 22.00 9 сакавіка па 22.00 10 сакавіка. За гэты час, кажа падпалкоўнік, вайскоўцы павінны прыняць рашэньне.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, які наведаў гэтую вайсковую частку, украінскія салдаты ахоўваюць пэрымэтар штабу і гатовыя бараніцца ў выпадку штурму.

У нядзелю ўкраінскія вайскоўцы ўжо атрымлівалі вусны ультыматум. Некалькі дзён таму Эўпаторыйскі зэнітна-ракетны полк спрабавалі штурмаваць .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG