Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайскоўцы захапілі ўкраінскую памежную заставу


У Крыму ў пасёлку Чарнаморскае расейскія вайскоўцы захапілі ўкраінскую памежную заставу.

Пра гэта паведамляе Ўкраінская праўда са спасылкай на прадстаўніка памежных войскаў краіны Алега Слабадзяна.

Напад на аддзел памежнай службы «Чарнаморскае» адбыўся каля 6 раніцы 9 сакавіка.

«Упраўленьне аддзела было захоплены групай з 30 узброеных вайскоўцаў РФ», — адзначыў Слабадзян.

Таксама ён паведаміў, што ўчора «Былі цалкам выведзеныя з ладу 2 пасты тэхнічнага назіраньня, вайскоўцы РФ ўварваліся ў пасты, зьнішчылі абсталяваньне і драты для перадачы інфармацыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG