Украінскія танкі выпраўляцца зь Белай Царквы
Украінскія танкі Т-64, якія знаходзяцца ў вайсковай частцы Белай Царквы, гатовыя да ваенных вучэньняў. Пра гэта паведамляе Еспресо.TV.
Украінскія вайскоўцы распачынаюць маштабныя вучэньні. Тэхніка і вайскоўцы пакідаюць месца сталай дысьлякацыі. Так, у Львове калёна дэсантнікаў на БТРах выправілася ў бок Роўна, а з тэрыторыі 95-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады ў Жытоміры выехалі каля 200 машынаў і 50 БТРаў.
АБСЭ: У Крыме жорсткая цэнзура
Інфармацыйнае поле Крыма знаходзіцца пад ціскам з боку самаабвешчанай «улады», на паўвостраве пануе жорсткая цэнзура, заявіла прадстаўнік АБСЕ па пытаньнях свабоды слова Дуня Міятавіч.Чытаць далей
Памёр 83-гадовы абаронца кіеўскага Эўрамайдану
Афіцэр Ваенна-марскіх сілаў СССР у адстаўцы Іван Наканечны памёр, знаходзячыся ў коме, пасьля складанай апэрацыі на галаўным мозгу.Чытаць далей
Хадаркоўскі прыляцеў у Кіеў, каб не дапусьціць кровапраліцьця
Былы расейскі алігарх і адзін з самых вядомых расейскіх зьняволеных Міхаіл Хадаркоўскі прыбыў у Кіеў. Пра гэта паведамляе адзін з акаўнтаў Хадаркоўскага ў твітэры. «Маланка. Я ў Кіеве. Прыляцеў», — сказана ў паведамленьні.
МОЛНИЯ я в Киеве прилетел. pic.twitter.com/22N80dPoQr
— Mihail Khodorkovsky (@_Khodorkovsky_) March 8, 2014
У першыя гадзіны візіту ў Кіеў экс-кіраўнік нафтавай карпарацыі «ЮКОС» наведаў кіеўскі Майдан, дзе сфатаграфаваўся ў кампаніі Юрыя Луцэнкі.
Хадаркоўскі раней заявіў, што гатовы накіравацца ва Ўкраіну, каб перадухіліць кровапраліцьцё.
Прыкладна 70 расейскіх грузавікоў уехалі ў Сымфэропаль (відэа)
Грузавікі былі запоўненыя вайскоўцамі. На машынах не было нумарных знакаў.
Прыналежнасьць калёны да расейскіх войскаў выдала паліцэйская машына расейскай ваеннай аўтаінспэкцыі, якая суправаджала грузавікі.
Раней ужо паведамлялася, што ў Сымфэропаль прыбыла калёна з амаль 90 ваенных машынаў у суправаджэньні расейскай аўтаінспэкцыі.
У інтэрнэце зьявілася відэа, як у Сымфэропалі сярод дня рабуюць журналістаў
Паводле відавочцаў, яны ўварваліся з аўтаматамі і ручнымі пісталетамі. Людзей прымусілі легчы на зямлю. Потым зайшлі іншыя людзі (бяз масак) і вынесьлі з памяшкання абсталяваньне.
Гэта ўсё бачылі баўгарскія журналісты. На апэратара напалі зь пісталетамі, павалалі яго на зямлю, адабралі камэру і тэлефон. Потым пагналіся за дзяўчынай — адабралі ў яе тэлефон і фотакамэру.
Прэзыдэнт ЗША абмеркаваў Украіну з сусьветнымі лідэрамі. Іх пазыцыі нязьменныя
Сусьветныя лідэры выказваюць глыбокую заклапочанасьць парушэньнем Расеяй міжнароднага права і пацьвярджаюць падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-службы Белага дому пра вынікі тэлефонных размоваў прэзыдэнта ЗША Барака Абамы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмэранам, прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам, прэм’ер-міністрам Італіі Матэа Рэнцы.
«Сусьветныя лідэры далі ясна зразумець, што працяг парушэньняў Расеяй міжнароднага права ізалюе яе ад міжнароднай супольнасьці», — гаворыцца ў заяве.
Чытаць далей
Адзін дзень у Крыме. Фотагалерэя
Фотарэпартаж са знаходжаньня у Крымскай Аўтаномнай Рэспубліцы 8 сакавіка 2014 года (аўтар: Мірыям Драгіна).Ці трэба беларускай апазыцыі і ўладзе аб’яднацца?
Якім будзе беларускае рэха крымскай вайны? Ці памірацца Захад і афіцыйны Менск?
Пра гэта — у перадачы, якую вядзе Аляксандар Лукашук. Удзельнічаюць Юры Дракахруст, Сяргей Навумчык і шэф-рэдактар газэты «Наша ніва» Андрэй Дынько.
Украінскія алігархі заклікаюць уладу і бізнэс аб'яднацца супраць расейскай агрэсіі
Група кампаніяў Group DF мільярдэра Дзьмітрыя Фірташа заклікала ў суботу бізнэс, уладу і грамадзкасьць Украіны аб’яднаць намаганьні, каб разам дзейнічаць для цэласнай і непадзельнай Украіны. «Цяпер ня час для ўзаемных абвінавачваньняў», — гаворыцца ў заяве, якую падпісаў дырэктар-распараднік Group DF Барыс Красьнянскі.
Паводле яго словаў, «калі перад намі паўстае зьнешняя пагроза, любыя ўнутраныя супярэчнасьці ва Ўкраіне, якімі б сур’ёзнымі яны ні здаваліся, маюць адступіць на другі плян, іх трэба адкінуць». «Наша сіла — у адзінстве краіны», — заяўляе Group DF.
Чытаць далей
Эскаляцыя канфлікту: На мяжы Крыму абстралялі самалёт украінскіх памежнікаў
На адміністрацыйнай мяжы Аўтаномнай рэспублікі Крым зь зямлі быў абстраляны самалёт дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны. Ніхто не пацярпеў. Як паведамляюць памежнікі, лёгкі самалёт, на борце якога не было ўзбраеньняў, ажыцьцяўляў патруляваньне дзяржаўнай мяжы. Экіпаж зафіксаваў, што страляніна вялася з боку пасёлку Армянск.Калёна ваеннай тэхнікі без нумароў — верагодна, расейскай — прайшла праз Феадосію і прыбыла ў сталіцу Крыму Сымфэропаль. Акрамя таго, як паведамілі «Украінскай праўдзе» відавочцы, 87 машын выехалі з тэрыторыі палігону Чауды — таксама ў бок Сымфэропаля. У суботу ж у горадзе былі заўважаныя некалькі дзясяткаў грузавікоў КамАЗ і «Урал» , якія — паводле дадзеных памежнай службы — перайшлі мяжу ў прапускным пункце «Крым». Раней з Керчы ў Сымфэропаль прыбылі яшчэ 20 машын, а ў ноч на суботу выгрузіўся дэсантны карабель.
Чытаць далей
Кэры: Анэксія Крыма зачыніць прастору для дыпляматыі
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры ў тэлефоннай размове зь міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым сказаў, што анэксія Крыму «зачыніла б любую магчымую прастору для дыпляматыі».
Гутарка Кэры з Лаўровым адбылася ў той час, як расейскія сілы бяруць Крым пад ўсё больш жорсткі кантроль. Рэпартэры агенцтва Reuters зьнялі канвой з сотняў расейскіх васкоўцаў прыкладна ў 50 грузавіках, якія ў суправаджэньні бронетэхнікі і машын хуткай дапамогі сярод белага дня ў суботу ўвайшлі на вайсковую базу на поўнач ад Сімферопаля.
Чытаць далей