Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як лічылі галасы на ўчастку, дзе спрацавала «схема 000-179». ВІДЭА, ФОТА

А 20 гадзіне 18 лютага завяршаецца галасаваньне на выбарах у мясцовыя саветы. Свабода вядзе жывую трансьляцыю з аднаго з трох участкаў, на якіх, дапісаўшы ў свой пашпарт алоўкам лічбы 000-179, прагаласаваў актывіст арганізацыі «Дзея» Дзяніс Краўчук.

Участак разьмешчаны ў 201-й менскай школе. Пасьля публікацыі гісторыі з галасаваньнем Краўчука назіральнікі, якія сачылі тут за ходам галасаваньня, сутыкнуліся зь ціскам сяброў камісіі.

Як лічылі галасы на ўчастку #000-179

Кандыдат ў дэпутаты Мікіта Семяненка выдалены з падліку галасоў за сэлфі на фоне назіральнікаў і сябраў выбарчай камісіі.
1/11 Кандыдат ў дэпутаты Мікіта Семяненка выдалены з падліку галасоў за сэлфі на фоне назіральнікаў і сябраў выбарчай камісіі.
2/11
3/11
Падлік галасоў
4/11 Падлік галасоў
Старшыня камісіі паказвае бюлетэнь Дзяніса Краўчука, якія скарыстаўся кодам 000-179, каб прагаласаваць тройчы
5/11 Старшыня камісіі паказвае бюлетэнь Дзяніса Краўчука, якія скарыстаўся кодам 000-179, каб прагаласаваць тройчы
6/11
Прадстаўнікі кандыдатаў на падліку галасоў
7/11 Прадстаўнікі кандыдатаў на падліку галасоў
8/11
Выніковы пратакол
9/11 Выніковы пратакол
Кандыдатка, якая перамагла.
10/11 Кандыдатка, якая перамагла.
11/11
Previous slide
Next slide

Лідзія Ярмошына прызнала факт парушэньня выбарчага заканадаўства, аднак заявіла, што аўтар відэа (меркавана, гаворка пра Краўчука, але некаторыя агучаныя Ярмошынай дэталі не супадаюць з тым, што было на відэа) мэтанакіравана ўвёў сяброў камісіі ў зман.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG