Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нават там, дзе галасаваў Пуцін: апазыцыя атрымала большасць на выбарах у 10 раёнах Масквы


Ільля Яшын, архіўнае фота
Ільля Яшын, архіўнае фота

Паводле папярэдніх вынікаў муніцыпальных выбараў у Маскве, у шэрагу акругаў лідэрства мае апазыцыя. У рэгіёнах Расеі перамогаў апазыцыі пакуль не зафіксавана.

Мясцовыя выбары прайшлі 10 верасьня больш як у 80 рэгіёнах Расеі, яўку ацэньваюць у 14–15%, перадае «Інтэрфакс». У 16 рэгіёнах выбіралі губэрнатараў. Паводле «Інтэрфаксу», на ўсіх губэрнатарскіх выбарах яўка была 30–50%, перамагаюць кандыдаты партыі ўлады «Единая Россия».

Амаль 200 апазыцыянэраў, паводле папярэдніх вынікаў, сталі муніцыпальнымі дэпутатамі ў Маскве, піша «Новая газета». Паводле зьвестак Meduza, апазыцыя атрымала бальшыню ў прынамсі 10 раёнах Масквы. Усяго на 125 раёнаў Масквы прыпалі 1036 кандыдатаў ад «аб’яднаных дэмакратаў», да якіх залічваюць як «несыстэмную» апазыцыю, так і камуністаў і чальцоў «Справедливой России». «Новая газэта» называе такія вынікі «маленькай муніцыпальнай рэвалюцыяй».

У Краснасельскім раёне Масквы, верагодна, перамог рух «Солидарность» на чале з апазыцыянэрам Ільлём Яшыным. Паводле яго, «Солидарность» узяла 7 мандатаў з 10, «Единая Россия» – 3. У Хамоўніках, дзе дэпутатам мае стаць у тым ліку карэспандэнт «Новой газеты» Ільля Азар, не прайшоў ніводзін кандыдат партыі ўлады. У Басманнай акрузе апазыцыя атрымала, верагодна, тры мандаты з чатырох, у тым ліку пра перамогу гаворыць 21-гадовая апазыцыянэрка Люся Штэйн. Кандыдаты ад апазыцыі — пераважна ад партыі «Яблоко» — перамагаюць у Цьвярскім, Гагарынскім, Акадэмічным раёнах Масквы і ў Якіманцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG