Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абмеркаваў з Пуціным Паўночную Карэю


Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота
Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін, архіўнае фота

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абмеркаваў 14 сьнежня з Уладзімірам Пуціным сытуацыю з Паўночнай Карэяй, гаворыцца ў заяве Белага дому.

Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін па тэлефоне абмеркавалі супольную працу па ўрэгуляваньні вельмі небясьпечнай сытуацыі ў Паўночнай Карэі, гаворыцца ў заяве. Трамп таксама падзякаваў Пуціну «за прызнаньне важкіх эканамічных паказьнікаў Амэрыкі падчас яго штогадовай прэс-канфэрэнцыі», якая адбылася 14 сьнежня.

У прэс-службе Крамля паведамілі, што Трамп і Пуцін абмеркавалі двухбаковыя стасункі і «сытуацыю ў крызісных кропках з акцэнтам на ўрэгуляваньне ядзернай праблемы Карэйскага паўвострава».

Апошні раз Трамп праводзіў тэлефонныя перамовы з Пуціным 21 лістапада. Тады яны абмяркоўвалі сытуацыю на Данбасе, а таксама ў Сырыі, Іране і на Карэйскім паўвостраве. 10 лістапада паведамлялася аб кароткай размове Трампа і Пуціна на саміце краінаў Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнай супрацоўніцы ў Дананґу ў Віетнаме.

Адзіная сустрэча Трампа і Пуціна адбылася 7 чэрвеня ў Гамбургу на палях саміту «Групы дваццаці». Тады бакі абмеркавалі становішча ва Ўкраіне і Сырыі, умяшаньне Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША, ракетна-ядзерную праблему Паўночнай Карэі і некаторыя іншыя пытаньні.

Стасункі ЗША і Расеі пагоршыліся па шэрагу пытаньняў, у прыватнасьці праз агрэсію Масквы супраць Украіны і меркаванае расійскае ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША 2016 году, ЗША наклалі санкцыі на Расею ў сувязі з гэтым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG