Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трампа раскрытыкавалі за заяву пра давер Пуціну


Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін сустрэліся ў Віетнаме

Два былых кіраўніка амэрыканскай выведкі раскрытыкавалі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа за заяву пра тое, што ён верыць Уладзіміру Пуціну, які «лічыць, што Расея ня ўмешвалася» ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША.

Былы дырэктар ЦРУ Джон Брэнан і былы дырэктар Нацыянальнай выведкі Джэймс Клэпэр выступілі ў эфіры CNN.

Клэпэр заявіў, што словы Дональда Трампа пра давер Уладзіміру Пуціну значаць, што «замежныя лідэры могуць выкарыстоўваць Дональда Трампа ў сваіх мэтах, апэлюючы да ягонага эга і карыстаючыся ягонай няўпэўненасьцю, што вельмі-вельмі трывожна з пункту гледжаньня нацыянальнай бясьпекі», бо Расея ўяўляе «відавочную пагрозу ЗША».

У суботу, 11 лістапада, Трампа спыталі, ці абмяркоўваў ён умяшальніцтва Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША з Пуціным, калі сустрэўся зь ім у Віетнаме ў час саміту АТЭС.

«Ён сказаў, што ня ўмешваўся, — адказаў Трамп. — Я спытаў яго яшчэ раз. Колькі яшчэ можна пытаць пра гэта?».

Брэнана і Клэпэра, як і звольненага ім дырэктара ФБР Джэймса Комі, Трамп пазьней назваў «палітычнымі інтрыганамі». Паводле Трампа, Пуцін быў шчырым, калі адмаўляў умяшальніцтва Расеі ў амэрыканскія выбары, і дадаў, што верыць сваім выведным ведамствам, бо «цяпер іх узначальваюць добрыя людзі». Таксама Трамп заявіў, што «падтрымка сяброўскіх стасункаў з Расеяй, замест таго каб пастаянна змагацца з імі, гэта каштоўнасьць для ўсяго сьвету і каштоўнасьць для нашай краіны, а не недахоп».

Сэнатар-рэспубліканец Джон Макейн таксама раскрытыкаваў Трампа: заявіў, што «ставіць словы палкоўніка КДБ вышэй за словы амэрыканскай выведкі ніяк не адпавядае прынцыпу „Амэрыка перадусім“». Былы дырэктар АНБ Майкл Гайдэн у Twitter задаўся пытаньнем: «Хто прадстаўляе пазыцыю Ўраду ЗША: прэзыдэнт ці ЦРУ?».

XS
SM
MD
LG