Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін назваў Трампа «выхаваным чалавекам» і паскардзіўся на ўшчамленьне свабоды слова ў ЗША


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі ў Дананг (Віетнам) назваў «атакай на свабоду слова» ціск, які аказваецца амэрыканскімі ўладамі на расейскія СМІ.

Пуцін выказаў «расчараваньне» з гэтай нагоды. Паводле яго, расейскі бок абавязкова павінен сфармуляваць адказ на дзеяньні ЗША, і гэты адказ, падкрэсьліў прэзыдэнт, «будзе люстраным».

У той жа час Пуціну вельмі спадабаўся амэрыканскі прэзыдэнт. Ён назваў яго выхаваным і добразычлівым і сказаў, што Трамп паводзіць сябе «у вышэйшай ступені карэктна».

Уладзімір Пуцін зноў падкрэсьліў выказаную ім і раней пазыцыю адносна расьсьледаваньня ў ЗША ролі Масквы ў прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў ЗША. «Ніякіх пацьверджаньняў умяшаньня расейскіх СМІ ў хаду выбарчай кампаніі няма і быць ня можа», — заявіў расейскі лідэр.

У Дзяржаўнай думе Расеі рыхтуецца «сыстэма абмежаваньняў для замежных СМІ» у сувязі з законам аб замежных агентах. Гэтыя меры закрануць дзейнасьць рэдакцый, якія фінансуюцца з-за мяжы, заявіў віцэ-спікер ніжняй палаты расейскага парлямэнту Пётр Талстой. Раней спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін паведаміў, што закон, які абмяжоўвае дзейнасьць у Расеі амэрыканскіх сродкаў масавай інфармацыі, можа быць прыняты на наступным тыдні.

Прадстаўнікі расейскіх уладаў, у тым ліку прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, ня раз заяўлялі, што гатовыя прыняць «меры ў адказ» супраць амэрыканскіх СМІ, якія працуюць у Расеі (у іх ліку называюць Радыё Свабода і «Голас Амэрыкі»), — у тым выпадку, калі канал RT будзе вымушаны зарэгістравацца ў ЗША як замежны агент.

У Вашынгтоне неаднаразова падкрэсьлівалі, што закон аб замежных агентах у ЗША значна адрозьніваецца ад расейскага і ніяк не абмяжоўвае свабоду інфармацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG