Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: я веру заявам Пуціна аб неўмяшаньні ў выбары


Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп на саміце АТЭС, 11 лістапада 2017 году.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адмаўляе ўмяшаньне Крамля ў выбары ў ЗША. Пра гэта сам Трамп заявіў журналістам на прэс-канфэрэнцыі пасьля саміту краін — удзельніц Азіяцка-Ціхаакіянскага супрацоўніцтва (АТЭС) у Віетнаме. Трамп таксама дадаў, што верыць расейскаму прэзыдэнту.

Акрамя таго, прэзыдэнт ЗША чарговым разам выказаў меркаваньне пра тое, што верагоднае ўмяшаньне Расеі ў выбары ў ЗША зьяўляецца «змовай, прыдуманай дэмакратамі» для апраўданьня пройгрышу на выбарах.

Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што ён і Пуцін правялі ў кулюарах саміту АТЭС некалькі сустрэч. Афіцыйных перамоваў двух прэзыдэнтаў не было. Пуцін у сваю чаргу заявіў, што нефармальныя гутаркі з Трампам былі пасьпяховымі — яны абмеркавалі, што хацелі. Афіцыйная двухбаковая сустрэча, паводле яго слоў, не адбылася з прычыны нестыковак у графіку прэзыдэнтаў.

Раней паведамлялася аб тым, што лідэры Расеі і ЗША выпусьцілі сумесную заяву ў справе ўрэгуляваньня канфлікту ў Сырыі.

У ЗША вядзецца расьсьледаваньне верагоднага ўмяшаньня Расеі ў прэзыдэнцкія выбары ў ЗША. У пачатку жніўня спэцпрокурор ЗША Робэрт Мюлер склікаў вялікую калегію прысяжных для расьсьледаваньня «расейскага сьледу» у леташніх выбарах. Мюлер высьвятляе, ці мела месца змова штаба Трампа з Крамлём з мэтай падарваць пазыцыі суперніка Трампа ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Масква сваё дачыненьне да выбараў у іншых дзяржавах катэгарычна адхіляе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG