Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп і Пуцін прагаварылі ў Гамбургу дзьве з паловай гадзіны


Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп

Прэзыдэнты ЗША і Расеі Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін падчас сваёй першай асабістай сустрэчы гутарылі больш за дзьве гадзіны, замест заплянаваных 30 хвілін.

Сустрэча прайшла ў кулюарах саміту «Вялікай дваццаткі» ў Гамбургу.

Пуцін паведаміў, што абмяркоўваліся сытуацыя ва Ўкраіне, у Сырыі, барацьба з тэрарызмам, кібэрзлачыннасьцю.

На перамовах таксама прысутнічалі дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан і міністар замежных справаў Расіі Сяргей Лаўроў.

Перад пачаткам гутаркі абодва лідэры выказалі надзею на яе пазытыўны ўплыў на двухбаковыя адносіны.

Раней паведамлялася, што прэзыдэнты абмяркуюць шырокае кола тэмаў, пачынаючы з вайны ў Сырыі, канфлікту ва Ўкраіне, да ядзернай і ракетнай праграмаў Паўночнай Карэі, а таксама меркаванае ўмяшаньне Масквы ў перадвыбарчую кампанію ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG