Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Гомлі адмовіўся разглядаць пазоў супраць будаваньня дамоў на былых габрэйскіх могілках


Ракаў, габрэйскія могілкі. Ілюстрацыйнае фота

Суд Цэнтральнага раёну Гомля адхіліў пазоў прэзыдэнта Ўсясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў (ЗША) Якава Гутмана да Гомельскага гарвыканкаму, а таксама Мазырскага райвыканкаму. Гутман прасіў у пазове адмяніць рашэньні ўладаў пра будаўніцтва жылых дамоў на былых габрэйскіх могілках.

Прэзыдэнт Ўсясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў (ЗША) Якаў Гутман
Прэзыдэнт Ўсясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў (ЗША) Якаў Гутман

«Паводле вызначэньня судзьдзі Вольгі Вараненкі, я нібыта ня маю права падаваць такі пазоў у суд, калі ён ня можа разглядацца ў судах з прычыны яго непадведамнасьці. Вызначэньне не набыло юрыдычнай моцы, і цяпер разглядаецца мажлівасьць яго абскарджваньня. Беларусь узяла на сябе міжнародныя абавязаньні захоўваць месцы былых могілак усіх нацыянальных, рэлігійных і этнічных груп насельніцтва як культурную спадчыну», — сказаў Свабодзе спадар Гутман.

Гаворка ў пазове ідзе пра ўзьвядзеньне 18-кватэрнага дома на вуліцы Сожаўскай, 5 у Гомлі ды шматпавярховага дома з комплексам бытавых пабудоваў на вуліцы Пушкіна, 14, 14а, 14б у Мазыры. На гэтых месцах раней былі габрэйскія могілкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG