Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд над затрыманымі ў Берасьці блогерамі перанесьлі на 28 лютага


Аляксандар Кабанаў, Сяргей Пятрухін

Берасьцейскіх блогераў Аляксандра Кабанава і Сяргея Пятрухіна затрымалі 23 лютага напярэдадні абвешчанай імі акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Выходныя яны правялі ў пастарунку.

26 лютага ў судзе Ленінскага раёну затрыманыя запатрабавалі ўдзелу ў працэсе адваката. Суд задаволіў хадайніцтвы і абвясьціў перапынак да 28 лютага. Да гэтага часу блогераў вызвалілі.

Сяргей Пятрухін сказаў, што іх абвінавацілі ў закліках да несанкцыянаванай масавай акцыі.

«Мяне затрымлівалі амапаўцы ў цывільным і адзін міліцыянт у форме. Кабанаў у той момант ня быў са мной, але яго затрымалі адначасова са мной і на цывільных машынах даставілі ў ізалятар Ленінскага РАУС», — апавёў Сяргей Пятрухін.

На месца правядзеньня акцыі 25 лютага, калі Пятрухін і Кабанаў былі ў ізалятары, прыйшло некалькі дзясяткаў чалавек.

Раней абодвум блогерам пракуратура вынесла папярэджаньні за заклікі да несанкцыянаванай акцыі.

Суд над Аляксандрам Кабанавым пачнецца 28 лютага ў 9:30, над Сяргеем Пятрухіным — у 10:30.

Акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці не адбылася. Арганізатараў затрымалі напярэдадні

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG