Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзі пытаюцца ва ўладаў пра шкоду акумулятарнага заводу пад Берасьцем. ВІДЭА


На месцы будоўлі акумулятарнага заводу, архіўнае фота

У Берасьці людзі прыйшлі на сустрэчу з прадстаўнікамі будаўнічага прадпрыемства і райвыканкаму, каб аспрэчыць рашэньне аб будаўніцтве акумулятарнага заводу пад абласным цэнтрам.

Адзін з ініцыятараў збору подпісаў, бярозаўскі актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі, блогер youtube-проекта «Народны рэпартэр» Аляксандар Кабанаў вядзе жывую трансьляцыю з сустрэчы:

Прадстаўнікі ўлады і будаўнкіоў не змаглі адказаць на значную частку пытаньняў, і ў канцы сустрэчы прысутныя на сустрэчы скандавалі: "Ганьба!"

За прыпыненьне будаўніцтва падпісаліся 7,5 тысячы чалавек. Зварот у падтрымку прыпыненьня будаўніцтва заводу, правядзеньня незалежнай экалягічнай экспэртызы і паўторных грамадзкіх абмеркаваньняў будзе накіраваны ў Адміністрацыю прэзыдэнта, Палату прадстаўнікоў, Берасьцейскі аблвыканкам і абласны Савет дэпутатаў. Збор подпісаў, распачаты 6 студзеня, працягваецца.

За прыпыненьне будаўніцтва акумулятарнага заводу пад Берасьцем падпісаліся 7,5 тысячы чалавек

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG