Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін павіншаваў Трампа, Лукашэнку, Асада, Кастру, Мадуру… Але не Парашэнку

абноўлена

Уладзімір Пуцін, архіўнае фота
Уладзімір Пуцін, архіўнае фота

На афіцыйным сайце прэзыдэнта Расеі зьвявіліся віншаваньні амаль чатыром дзясяткам кіраўнікоў іншых дзяржаваў ад імя Уладзіміра Пуціна.

Уладзімір Пуцін у віншаваньні Аляксандру Лукашэнку зьвярнуў увагу на 25-годзьдзе дыпляматычных стасункаў між Беларусьсю і Расеяй і «значныя вынікі» ва «ўзаемавыгаднай супрацы ва ўсіх галінах». «Абапіраючыся на добрыя традыцыі» Беларусь і Расея «надалей будуць плённа працаваць над рашэньнем актуальных пытаньняў, умацоўваць інтэграцыйныя сувязі», перакананы Пуцін.

У віншаваньні Дональду Трампу гаворыцца, што «паводле перакананьня расейскага лідэра, у цяперашняй няпростай міжнароднай абстаноўцы выбудоўваньне канструктыўнага расейска-амэрыканскага дыялёгу асабліва запатрабаванае ў мэтах умацаваньня стратэгічнай стабільнасьці ў сьвеце і знаходжаньня аптымальных адказаў на глябальныя выклікі і пагрозы». Пуцін лічыць важным, каб «асновай для разьвіцьця стасункаў паміж нашымі краінамі сталі прынцыпы раўнапраўя і ўзаемнай павагі», спадзяецца на «прагматычную супрацу».

Сярод тых, каго віншаваў Пуцін, ёсьць кіраўнкі часткова прызнаных дзяржаваў (Абхазія і Паўднёвая Асэтыя), шэраг былых кіраўнікоў дзяржаваў (у тым ліку два прэзыдэнты ЗША: Джордж Буш-старэйшы і Джордж Буш-малодшы), Папа Францішак, Генэральны сакратар ААН і прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту… Але ў сьпісе павіншаваных няма прэзыдэнтаў Грузіі і Ўкраіны, кіраўніка Паўночнай Карэі (але ёсьць — Паўднёвай), лідэраў Польшчы і краінаў Балтыі, кіраўнікоў непрызнаных прарасейскіх «ДНР» і «ЛНР».

На сайце прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі на момант публікацыі толькі адно віншаваньне з Новым годам: ён ладзіў 30 сьнежня візыт у шпіталь Мінабароны да вызваленых з палону, віншаваў вайскоўцаў.

Абноўлена: Лукашэнка павіншаваў з Новым годам Пуціна, кіраўнікоў Манголіі і Кеніі... А ці павіншаваў Парашэнку, невядома

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG