Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Беларусі будзе праводзіць штодзённыя брыфінгі пра вучэньні «Захад-2017»


На брыфінгу па вучэньнях «Захад-2017»

Міністэрства абароны Беларусі расказала пра парадак працы са СМІ падчас вучэньняў «Захад-2017»: штодзень з 14 верасьня а 18:30 у прэс-цэнтры інфармагенцтва «Ваяр» будуць праводзіцца брыфінгі для прэсы, зьвесткі пра вучэньні будуць публікавацца на сайце Мінабароны, сайце тэлекампаніі «Ваен-ТВ» і закрытым рэсурсе пра вучэньні.

Прадстаўнікоў СМІ таксама абяцаюць пусьціць на тры палігоны: 17 верасьня на Ружанскі, 18-га — на Асіповіцкі, 19-га — на Даманаўскі (усяго месцаў, дзе 14–20 верасьня пройдуць вучэньні, сем), штораз групай да 40 журналістаў, выбар якіх будзе зьдзяйсьняцца па прынцыпе «хто раней зьвярнуўся».

Ад допуску да вучэньняў групы незалежных назіральнікаў, якую сфармаваў лідэр «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў, у Мінабароны адмовіліся.

На папярэднім брыфінгу, дзе Мінабароны ў тым ліку паказала межы «варожай Вяйшнорыі», прадстаўнік міністэрства адмовіўся адказваць на пытаньні і нават адмовіўся сказаць, чаму адмаўляецца адказваць на пытаньні.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG