Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністарка абароны Нямеччыны заявіла пра 100 тысяч расейскіх вайскоўцаў на вучэньнях. Расейскае міністэрства зьняпраўджвае


Міністарка абароны Нямеччыны Урзуля фон дэр Ляен на вучэньнях NATO. 2015 г.

«На маю думку, мы відавочна зьяўляемся сьведкамі чарговай дэманстрацыі Расеяй сваёй сілы і магчымасьцяў», — цытуе словы фон дэр Ляен Deutsche Welle.

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Расеі Ігар Канашэнкаў ад імя ведамства выказаў зьдзіўленьне заявай нямецкай міністаркі. Паводле інфармацыі РБК, на якую спасылаецца агенцтва БелаПАН, у расейскім міністэрстве сказалі, што Ляен «публічна апэруе ўзятымі са столі лічбамі».

«Нямецкі бок своечасова атрымаў усю вычарпальную інфармацыю пра задуму, абарончы характар і рэальную колькасьць расейскіх войскаў, улучаных у вучэньні „Захад-2017“, — заявіў Канашэнкаў.

14–20 верасьня на тэрыторыі Беларусі сумесныя вучэньні «Захад-2017» пройдуць на шасьці палігонах: Лепельскім, Барысаўскім, Лосьвідзе, Асіповіцкім, палігонах ВПС і войскаў СПА — Ружанскім і Даманаўскім, а таксама паблізу вёскі Дрэтунь.

Расейскія вайсковыя падразьдзелы і цяжкая тэхніка пачалі прыбываць у Беларусь яшчэ ў сярэдзіне жніўня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG