Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўночная Карэя анансавала вайсковы парад за дзень да гульняў у Пхёнчхане


Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын (у цэнтры), ілюстрацыйнае фота

Паўночная Карэя правядзе вайсковы парад за дзень да адкрыцьця Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане, перадае ВВС.

Звычайна мерапрыемства, прымеркаванае да гадавіны заснаваньня арміі КНДР, праводзіцца ў красавіку, але на гэты раз яго перанесьлі на 8 лютага.

Паводле выданьня, улады Паўночнай Карэі таксама адхілілі крытыку з боку ЗША і іншых краін, якія паказалі на недапушчальнасьць правядзеньня вайсковых мерапрыемстваў перад Алімпіядай.

Раней афіцыйны Пхэньян заявіў, што паўночнакарэйская дэлегацыя ня мае намеру сустракацца з амэрыканскімі калегамі ў Пхёнчхане. Дональд Трамп тым часам сустрэўся з уцекачамі з Паўночнай Карэі.

Напярэдадні віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс паведаміў аб падрыхтоўцы новага пакету санкцый у дачыненьні да Паўночнай Карэі. Ён растлумачыў, што Вашынгтон мае намер прымусіць КНДР спыніць ракетна-ядзерную праграму.

Хакеісткам Паўднёвай і Паўночнай Карэяў давялося скласьці слоўнік, каб паразумецца

XS
SM
MD
LG