Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папулярны музычны гурт з КНДР прыбыў у Сэул для «суправаджэньня» Алімпіяды


Хён Сонг Вол, папулярная кіраўніца поп-гурту «Моранбонг» прыбывае ў горад Ганьгун.

Дэлегацыя Паўночнай Карэі мае праверыць месца правядзеньня і падрыхтаваць культурныя мерапрыемствы да маючых адбыцца зімовых Алімпійскіх гульняў.

У склад дэлегацыі, сярод іншага, уваходзіць Хён Сонг Вол — папулярная кіраўніца поп-гурту «Моранбонг», якая складаецца зь дзяўчат.

Візыт, які пачаўся 21 студзеня, стаў першым візытам афіцыйных асоб з Паўночнай у Паўднёвую Карэю за чатыры гады.

Першапачаткова меркавалася, што дэлегацыя, якая складаецца з 20 чалавек, павінна прыбыць 20 студзеня, але візыт быў адменены ў апошнюю хвіліну без тлумачэньня прычын.

Тэлевізійныя кадры паказалі, што дэлегацыя на чале з Хён Сонг Вол перасекла мяжу на аўтобусе і прыбывала на вакзал у Сэуле праз гадзіну.

Перамяшчэньне гурту суправаджалася ўзмоцненымі захадамі бясьпекі. З Сэулу ён накіраваўся ў горад Ганьгун, дзе плячнуецца правесьці адзін з музычных канцэртаў.

Паездка пачалася праз два тыдні пасьля таго, як Пхэньян і Сэул пагадзіліся, што спартоўцы і культурныя групы КНДР будуць адпраўленыя на зімовыя Алімпійскія гульні, якія пачнуцца ў Пхэнчане 9 лютага.

20 студзеня Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) ухваліў пагадненьне, згодна зь якім Паўночная Карэя дашле 22 спартоўцы.

Палітыкі дзьвюх краін спадзяюцца, што ўдзел Поўначы дапаможа аслабіць напружанасьць на Карэйскім паўвостраве на фоне канфлікту, які абвастрыўся з прычыны выпрабаваньняў Пхэньянам балістычных ракет і ядзернай зброі ў парушэньне рэзалюцый арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

XS
SM
MD
LG