Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць расейскіх нафтавых кампаніяў


©Shutterstock
©Shutterstock

Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла пра новыя санкцыі супраць сэктару нафтаздабычы Расеі празь яе дзеяньні супраць Украіны адпаведна раней прынятаму «Акту аб супрацьдзеяньні супраціўнікам Амэрыкі пры дапамозе санкцыяў».

Новыя абмежаваньні тычацца фізычных і юрыдычных асобаў пад санкцыямі, калі яны дзейнічаюць у галіне здабычы нафты (але ня газу) — прамога або непрамога прадастаўленьня паслуг, экспарту і рээкспарту тавараў і паслуг (акрамя фінансавых) або тэхналёгіяў для пэўных відаў дзейнасьці асобаў пад санкцыямі, а таксама маёмасьці або маёмасных інтарэсаў гэтых асобаў.

Абмежаваньні забараняюць вышэйназваную дзейнасьць, калі яна тычыцца дасьледаваньня і выкананьня глыбокаводных, арктычных шэльфавых або сланцавых нафтавых праектаў, калі яны могуць прывесьці да здабычы Расеяй нафты ў моры ці ў прылеглых да Расеі зонах, на якія яна прэтэндуе. Другі пакет падобных абмежаваньняў тычыцца праектаў, у якіх падсанкцыйныя асобы ці кампаніі маюць хаця б 33% ва ўласнасьці, а не 50%, як у іншых аналягічных санкцыях ЗША.

У канцы мінулага тыдня ЗША апублікавалі новы санкцыйны сьпіс, у якім 39 расейскіх арганізацыяў, у тым ліку «Алмаз-Антэй», канцэрн «Калашнікаў», Фэдэральная служба бясьпекі (ФСБ), Служба вонкавай выведкі, Галоўнае выведнае ўпраўленьне Генеральнага штабу (ГРУ). На пачатку кастрычніка новыя санкцыі супраць Расеі ўхваліла Канада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG