Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцэрну Siemens не ўдалося арыштаваць свае чатыры турбіны ў Крыме


Апэляцыйны суд у Маскве пацьвердзіў дазвол на мантаж турбін Siemens у анэксаваным Расеяй Крыму, адхіляючы патрабаваньне нямецкага канцэрну накласьці арышт на іх.

Раней Арбітражны суд Масквы двойчы адхіліў патрабаваньне Siemens накласьці арышт на чатыры турбіны, якія былі пастаўленыя на паўвостраў у 2017 годзе ў парушэньне санкцый Эўразьвязу. Нямецкі канцэрн таксама патрабаваў спыніць мантаж турбін, які ўжо вядзецца расейскім бокам, і забараніць любыя зьдзелкі з гэтым абсталяваньнем. Расейскі ж бок сьцьвярджае, што турбіны, дастаўленыя ў Крым, былі набыты на «другасным рынку».

Пра пастаўку чатырох газавых турбін Siemens для цеплавых электрастанцый, якія будуюцца ў Сэвастопалі і Сымфэропалі, стала вядома ў пачатку ліпеня. Пасьля гэтага канцэрн спыніў пастаўкі абсталяваньня расейскім кампаніям, якія падкантрольныя Крамлю, а Эўразьвяз пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Расеі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG