Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заходнія санкцыі прымусілі «Роснефть» спыніць здабычу нафты ў Чорным моры


Кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын
Кіраўнік «Роснефти» Ігар Сечын

Расейская нафтагазавая кампанія «Роснефть» прыпыніла геалягічную разьведку і здабычу нафты на Паўднёва-Чарнаморскім участку ва ўсходняй частцы акваторыі Чорнага мора. Як адзначае «Нямецкая хваля», гэта зьвязана з заходнімі санкцыямі. Фэдэральнае агенцтва па нетракарыстаньні (Роснедра) па просьбе карпарацыі замарозіла дзеяньне адпаведнай ліцэнзіі на пяць гадоў.

Ліцэнзія прадугледжвала, што да 2018 года кампанія павінна была правесьці разьведку на ўчастку плошчай 1 тысяча квадратных кілямэтраў. Плянавалася таксама завяршыць будаўніцтва двух сьвідравінаў да канца 2022 года. Пра гэта інфармуе газэта «Ведомости».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG