Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Беларусь ня нейкія жабракі, якія хочуць проста нешта атрымліваць ад Эўразьвязу», — МЗС


Андрэй Краўчанка (у цэнтры), архіўнае фота

Паводле Tut.by, Алег Краўчанка заявіў: «Эўропа павінна дакладна разумець, што Беларусь — гэта ня нейкія жабракі, якія хочуць проста нешта атрымліваць ад Эўразьвязу. Беларусь зацікаўленая ў двухбаковым супрацоўніцтве».

«Беларусь гатовая паказаць, што ад супрацоўніцтва выйграюць абодва бакі, — казаў Краўчанка. — Як адзін з прыкладаў — уклад Беларусі ў бясьпеку Эўропы: нашая мяжа кантралюе пытаньні наркотыкаў і зброі, што могуць трапляць у Эўропу.

Мы ня робім выбар паміж Усходам і Захадам. Зь іншага боку, мы верым у дыялёг Эўразійскага эканамічнага саюзу з Эўрапейскім зьвязам. Беларусь актыўна ўдзельнічае ва Усходнім партнэрстве, гэта залог паляпшэньня нашых стасункаў з Эўразьвязам».

Краўчанка, як перадае БелПАН, таксама заявіў, што Беларусь не разглядае Ўсходняе партнэрства як «інструмэнт палітычнай барацьбы» і «ня робіць выбару паміж Усходам і Захадам», але «беларусы хочуць адчуваць вынікі супрацы ў межах Усходняга партнэрства» — канкрэтныя і зразумелыя праекты, як то праекты па паляпшэньні інфраструктуры, транспарту і перасячэньня мяжы. Але пра бязьвізавы рэжым з Эўразьвязам пакуль не ідзе гаворкі, толькі пра спрошчаны візавы рэжым.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG