Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей у Financial Times: Мы ня хочам залежаць ад Масквы


Уладзімер Макей

Брытанскае выданьне Financial Times піша, што Беларусь робіць «асьцярожныя намаганьні» для паляпшэньня адносінаў з Захадам і ўмацаваньня сваёй палітычнай незалежнасьці.

«Мы зразумелі падчас сусьветнага эканамічнага і фінансавага крызысу, што для такіх сярэдніх памерамі дзяржаваў як Беларусь вельмі важна дывэрсыфікаваць адносіны з многімі дзяржавамі, — сказаў у інтэрвію брытанскаму выданьню Ўладзімер Макей, міністар замежных справаў Беларусі. — Мы ня хочам залежаць ні ад кога, ні ад Вашынгтону, ні ад Брусэлю, ні ад Масквы. Мы проста хочам праводзіць сваю ўласную незалежную палітыку. Мы хацелі б дывэрсыфікаваць нашы гандлёва-эканамічныя адносіны, і Эўразьвяз адыгрывае вельмі важную ролю ў нашых плянах».

Financial Times адзначае, што прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, які на працягу многіх гадоў знаходзіўся пад візавымі санкцыямі Эўразьвязу, запрошаны да ўдзелу ў саміце Ўсходняга партнэрства ЭЗ, які адбудзецца ў Брусэлі ў лістападзе.

Адначасова выданьне нагадвае, што супрацоўніцтва паміж Брусэлем і Менскам па-ранейшаму грунтуецца на пагадненьні з 1989 году, падпісаным паміж СССР і Эўрапейскімі супольнасьцямі.

«Нам трэба больш. Нам трэба канкрэтная базавая дамова паміж Беларусьсю і ЭЗ», — сказаў Уладзімер Макей у інтэрвію для Financial Times.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG