Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за 2018 год прымуць ня больш за 800 просьбаў аб статусе ўцекача


Чачэнскія сем’і пад Берасьцем, 2016 год, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі вызначыла квоты на рэгістрацыю хадайніцтваў аб статусе ўцекача: ня больш за 800 сумарна па краіне, мяркуючы па пастанове МУС (PDF).

Пастанова апісвае квоты для падразьдзяленьняў грамадзянства і міграцыі ўпраўленьняў унутраных спраў абласных выканаўчых камітэтаў на рэгістрацыю хадайніцтваў аб статусе ўцекача, дадатковай абароны ці прытулку ў Беларусі: на Берасьцейскую вобласьць 135 чалавек, на Віцебскую і Гомельскую па 170 чалавек, на Гарадзенскую 95, на Менскую і Магілёўскую па 115.

Аналягічнай пастановы пра квоты на 2017 год у адкрытым доступе не публікавалася. Колькі было прынята хадайніцтваў сёлета, пакуль не паведамлялася.

Але за 2016 год з хадайніцтвамі па абарону, паводле афіцыйнай статыстыкі, зьвярталіся 788 чалавек (на траціну меней за 2015 год). У нейкай форме абарону атрымалі 73,5%, статус уцекача — 0,4% (у 2015-м — 1,9%), астатнія — «дадатковую абарону».

Палітычны прытулак за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі афіцыйна атрымаў толькі адзін чалавек — літоўскі камуніст Чэслаў Высоцкі. Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што прапаноўваў такі статус экс-прэзыдэнту Кіргізстану Курманбеку Бакіеву, але ў выніку Бакіеў атрымаў не афіцыйны прытулак, а беларускае грамадзянства.

Адкуль узяліся лічбы пра «150 тысяч уцекачоў з Украіны ў Беларусі»?

XS
SM
MD
LG