Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША адмовіліся ад удзелу ў глябальнай дамове аб міграцыі


Ілюстрацыйнае фота. Нелегальныя мігранты з Лацінскай Амэрыкі выходзяць з аўтобуса Памежнай службы ЗША ў Арызоне

Злучаныя Штаты ня будуць станавіцца ўдзельнікамі глябальнага дамовы аб міграцыі, якую плянуецца прыняць у 2018 годзе, бо ён яна не адпавядае інтарэсам краіны. Пра гэта абвясьціла ў суботу пастаяннае прадстаўніцтва ЗША пры ААН.

«Сёньня [2 сьнежня — РС] місія ЗША пры ААН праінфармавала генэральнага сакратара ААН аб тым, што Злучаныя Штаты спыняюць свой удзел у глябальнай дамове аб міграцыі», — гаворыцца ў паведамленьні.

У дыпмісіі нагадалі, што ЗША пагадзіліся ўдзельнічаць у працэсе распрацоўкі дамовы ў 2016 годзе, калі прэзыдэнцкі пост займаў дэмакрат Барак Абама. Пры ім амэрыканскі бок далучыўся да Нью-ёркскай дэклярацыі, прынятай 19 верасьня 2016 году. У дэклярацыі ўсё 193 краіны-сябры ААН абавязаліся прыняць у 2018 годзе дзьве глябальныя дамовы, якія будуць тычыцца кіраваньня плынямі міграцыі і мерамі ў дачыненьні да ўцекачоў.

«Нью-ёркская дэклярацыя зьмяшчае мноства палажэньняў, якія не адпавядаюць палітыцы ЗША ў галіне міграцыі і ўцекачоў, а таксама прынцыпам адміністрацыі [дзейнага прэзыдэнта ЗША — РС] Трампа», — гаворыцца ў заяве амэрыканскай дыпмісіі.

Нікі Гэйлі
Нікі Гэйлі

Камэнтуючы гэты крок Вашынгтону, сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Гэйлі заявіла, што «глябальны падыход» у Нью-Йоркскай дэклярацыі 2016 году па справах уцекачоў і мігрантаў «проста не сумяшчальны з сувэрэнітэтам ЗША». Гэйлі адзначыла, што «Амэрыка ганарыцца сваёй імігранцкай спадчынай і нашым даўнім маральным лідэрствам у забесьпячэньні падтрымкі мігрантаў і ўцекачоў насельніцтва па ўсім сьвеце».

«Але нашы рашэньні па іміграцыйнай палітыцы заўсёды павінны быць зробленыя амэрыканцамі і толькі амэрыканцамі», — дадала яна. «Мы будзем вырашаць, як лепш кантраляваць свае межы і каму будзе дазволена ўяжджаць нашу краіну».

Заява была зробленая напярэдадні заплянаванай трохдзённай канфэрэнцыі па Глябальнай дамове на 4-6 сьнежня 2017 году ў Мэксыцы, на якой будуць абмяркоўвацца рэкамэндацыі па дапрацоўцы гэтай дамовы, фармальна вядомай як Глябальная дамова аб бясьпечнай, упарадкаванай і Рэгулярнай міграцыі (GCM).

Раней у гэтым годзе ЗША абвясьцілі пра выхад з Парыскага пагадненьня па клімаце — міжнароднай дамовы, нацэленай на тое, каб прадухіліць нэгатыўныя наступствы глябальнага пацяпленьня.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG