Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны валютны фонд прыпыніў дыскусіі з уладамі Беларусі «ў чаканьні яснай дэманстрацыі падтрымкі на высокім узроўні неабходных зьменаў».

Пра гэта заявіў на брыфінгу ў Вашынгтоне афіцыйны прадстаўнік МВФ Ўільям Мюрэй, адказваючы на пытаньне TUT.BY.

Гаворка ідзе найперш пра дзяржаўныя прадпрыемствы і камунальны сэктар, адзначыў прадстаўнік МВФ.

Беларускія ўлады разьлічвалі атрымаць ад МВФ крэдыт у тры мільярды даляраў. На гэта МВФ запатрабаваў лібэралізаваць беларускую эканоміку.

Беларусь разьмясьціла эўрабонды і дамовілася пра крэдыт з Расеяй на 700 мільёнаў даляраў. У зьвязку з гэтым міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs выказала сумнеў, што Беларусь «будзе шукаць магчымасьць пачаць новую праграму з МВФ».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG