Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галадоўніцы з руху «Маці 328» з таблеткамі глюкозы сустрэлі Дзень Перамогі


Галадоўка «Маці 328» у Калінкавічах, архіўнае фота
Галадоўка «Маці 328» у Калінкавічах, архіўнае фота

13-ы дзень у Каленкавічах і Пухавіцкім раёне галадаюць 11 маці, чые дзеці і мужы асуджаныя на вялікія тэрміны паводле крымінальнага антынаркатычнага артыкулу 328.

«Пачуваемся адпаведна тэрміну галадаваньня, — кажа Свабодзе Ліяна Шуба. — Думаю, што маёй бабулі Веры, партызанцы, вязьню канцлягера, у вайну было нашмат цяжэй. І дзеду па бацькавай лініі на фронце было не лягчэй. Сёньня ж сьвяткуюць Дзень Перамогі, а ў нас у чатырох галадоўніц сваякі ваявалі на франтах. І мы дамагаемся справядлівасьці для сваіх дзяцей».

Што важна ведаць пра галадоўку «Маці 328»:

  • 11 жанчын працягваюць галадоўку ў Каленкавічах і Востраве. Іх стан здароўя пагаршаецца.
  • Лукашэнка дапусьціў магчымасьць паслабленьняў адказнасьці што да спажыўцоў наркотыкаў.
  • Сустрэча галадоўніц з генпракурорам Беларусі, якая мусіла адбыцца 4 траўня, адкладзеная на няпэўны час.
  • 2 траўня сем галадоўніц руху «Маці 328» з Каленкавічаў сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы «Маці 328» адмовіліся спыніць галадоўку.
  • 27 красавіка актывісты руху «Маці 328» у Каленкавічах на Гомельшчыне і ў вёсцы Востраў на Меншчыне распачалі галадоўку. 3 траўня да іх далучылася жанчына ў Віцебску.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабуюць перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула КК кодэксу (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • У Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні паводле «наркатычнага» артыкула 328.

Ліяна Шуба дадала, што пасьля ўчорашняга інтэрвію СМІ старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы галадоўніц апанавала «вясёлая злосьць». Па-першае, галадалі, дамагаючыся лібэралізацыі антынаркатычнага заканадаўства і перагляду прысудаў, толькі 14 маці і жонак асуджаных за наркотыкі, а не 28. Зь іх усяго трое прайшлі ўсе судовыя інстанцыі, уключна зь Вярхоўным судом. Ніводнаму фігуранту вырак ня быў зьменены.

«За перамогу сёньня возьмем таблеткі глюкозы і зап’ём іх паловай шклянкі вады», — кажа Ліяна Шуба.

Тым часам у Пухавіцкім раёне працягваюць галадоўку 5 жанчын з руху «Маці 328». Праўда, адну зь іх выклікалі на працу, а Ларыса Жыгар паехала ў Горадню, суправаджае актывістку, якая вырашыла спыніць галадоўку.

Жанчыны, якія галадаюць у Пухавіцкім раёне, кажуць, што збольшага ляжаць. Рухацца цяжка, цямнее ў вачах, таму абмежавалі актыўнасьць, па абедзе чакаюць фэльчара.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG