Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ён нас не пачуў». Галадоўніцы з руху «Маці 328» адказалі на заяву Лукашэнкі


Ларыса Жыгар
Ларыса Жыгар

Актывісткі руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібэралізацыі антынаркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, а таксама перагляду спраў сваякоў, і галадаюць 12-ы дзень, адрэагавалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі.

Галадоўніцы з Каленкавіч пасьпелі праз інтэрнэт пазнаёміцца з выказваньнямі Аляксандра Лукашэнкі наконт галадоўкі «Маці 328» у інтэрпрэтацыі старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы.

Ларыса Жыгар, лідарка руху «Маці 328», у інтэрвію Свабодзе ацаніла словы Аляксандра Лукашэнкі як аднабаковыя.

«Ён нас не пачуў, ён чуе толькі адзін бок. Хай бы Лукашэнка пагаварыў хаця б дзьвюма нашымі маці. Хай бы Сукала, Шуневіч ці Канюк паклалі яму хаця б некалькі крымінальных спраў, дзе напісана пра распаўсюднікаў наркотыкаў: „у нявысьветленым месцы“ ды „пры нявысьветленых абставінах распаўсюдзіў“... А такіх спраў сотні. Вось бы ён вывучыў тыя справы, як за дзень вывучаў іншыя, паводле ягоных слоў. Мяркую, тады б яго стаўленьне зьмянілася б».

Ларыса Жыгар заявіла Свабодзе, што асабіста яна і яшчэ дзесяць яе сябровак па руху «Маці 328» працягваюць галадоўку і не здымаюць ранейшых патрабаваньняў.

«Па-першае, гэта са слоў старшыні Вярхоўнага суду. Што насамрэч казаў Аляксандар Лукашэнка, нам невядома, кажа Свабодзе адна з удзельніц галадоўкі Тацяна Канеўская. — Зразумела цяпер, што прэзыдэнт чуе толькі адзін бок сытуацыі. Было б добра, каб ён нас прыняў і пачуў другі бок, народны».

Тацяна Канеўская
Тацяна Канеўская

Канеўская кажа, што найперш галадоўніцы патрабуюць справядлівых судоў.

«Мы не патрабуем вызваляць сапраўдных гандляроў наркотыкаў ці нейкіх там барыг. Мы кажам, што нашы дзеці сядзяць незаконна. Тут і сьледчыя, і судовыя памылкі. У гэтым сутнасьць. Са звычайнага наркамана робяць гандляра наркотыкамі. Каб камісіі былі створаныя, правільна перагледзелі справы. Мы і самі падтрымліваем Аляксандра Лукашэнку ў яго заяве: наркагандляры мусяць сядзець у турме».

Канеўская заявіла, што галадоўку яны не спыняюць — чакаюць адказу ад Качанавай.

Аляксандар Лукашэнка сёньня ў размове са сташынём Вярхоўнага суду Беларусі Валянцінам Сукалам заявіў аб недапушчальнасьці паслабленьня адказнасьці распаўсюднікаў наркотыкаў, але дапусьціў магчымасьць пэўных паслабленьняў да спажыўцоў.

Ціск і ўмяшаньне ў правасудзьдзе. Лукашэнка адказаў галадоўніцам з руху «Маці 328»

Удзельніцы галадоўкі ў Калінкавічах. 29 красавіка 2018 году
Удзельніцы галадоўкі ў Калінкавічах. 29 красавіка 2018 году

Што важна ведаць:

  • 11 жанчын працягваюць галадоўку ў Каленкавічах і Востраве. Іх стан здароўя пагаршаецца.
  • Да галадоўкі абяцаюць далучыцца жанчыны з Горадні.
  • Сустрэча галадоўніц з генпракурорам Беларусі, якая мусіла адбыцца 4 траўня, адкладзеная на няпэўны час.
  • 2 траўня сем галадоўніц руху «Маці 328» з Каленкавічаў сустрэліся з прадстаўнікамі адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сустрэчы «Маці 328» адмовіліся спыніць галадоўку.
  • 27 красавіка актывісты руху «Маці 328» у Каленкавічах на Гомельшчыне і ў вёсцы Востраў на Меншчыне распачалі галадоўку. 3 траўня да іх далучылася жанчына ў Віцебску.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабуюць перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула КК кодэксу (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • У Палаце прадстаўнікоў абяцалі зьмякчыць пакараньні паводле «наркатычнага» артыкула 328.

«У вачах ужо цёмна». У Пухавіцкім раёне і Каленкавічах працягваюць галадоўку 11 актывістак руху «Маці 328»

Дыстрафія органаў і спыненьне мэнструацыі. Чым небясьпечная галадоўка для жанчын

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG