Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі хочуць увесьці абавязковае страхаваньне ад кібэрпагрозаў, — «Коммерсантъ»


Як стала вядома расейскаму выданьню «Коммерсантъ», у межах урадавай праграмы «Лічбавая эканоміка» ў Расеі рыхтуецца стварэньне маштабнага рынку страхаваньня ад кібэррызык.

У распараджэньні «Коммерсанта» аказаўся плян мерапрыемстваў праграмы «Лічбавая эканоміка» ў стварэньні абавязковага кібэрстрахаваньня ў краіне. Рабочую групу ў гэтым кірунку праграмы ўзначальвае «Сбербанк» Расеі.

Плян прадугледжвае да 2020 году ўвядзеньне індустрыяльнага стандарту па абавязковым аўдыце інфармацыйнай бясьпекі (будзе апісваць умовы страхаваньня і збору статыстыкі, мадэлі разьлікаў тарыфных ставак страхаваньня і г.д.) і патрабаваньне абавязковага страхаваньня такіх рызык прадпрыемствамі асобных галін эканомікі, у тым ліку ў банкаўскай сфэры, аэрапортах, вакзалах і стратэгічных галінах прамысловасьці — мэталюргіі, машынабудаваньні, суднабудаваньні, авіяпрамысловасьці і інш.

«У такім аб’ёме перамены ў кіраваньні кібэррызыкамі і страхаваньні не арганізаваныя ні ў адной краіне; гэта значыць, Расея становіцца ўсясьветным лідэрам у гэтай галіне», — гаворыцца ў дакумэнце.

Для рэалізацыі праекту прапануецца ўнесьці папраўкі ў закон аб арганізацыі страхавой справы (дадаецца новы від страхаваньня). Выдаткі на яго павінны будуць зьніжаць падатковую базу — для гэтага прапануецца ўнесьці папраўкі ў Падатковы кодэкс.

Цяперашні стан спраў у гэтай сфэры дакумэнт апісвае так: «Страхаваньне інфармацыйных рызык зьяўляецца невядомым і незразумелым для большасьці спажыўцоў гэтай паслугі». За ўсю гісторыю страхаваньня кібэррызык у Расеі заключана менш за 20 дамоваў страхаваньня, большасьць зь якіх аформленая прадпрыемствамі з замежным удзелам у замежных страхаўнікоў.

Міністар падаткаў Беларусі адмовіўся ад ідэі «страхоўкі ад турмы»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG