Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яндэкс.Таксі» абвясьціла «перазапуск» у Беларусі, але з Uber яшчэ не аб’ядналася


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Расейскі сэрвіс «Яндэкс.Таксі», што працуе ў Беларусі ад лютага 2016 году, абвясьціў 14 лютага 2018 году аб «перазапуску» ў Беларусі. Паводле кампаніі, цяпер колькасьць машынаў вырасла ў некалькі разоў, паездкі па «эканомным» тарыфе сталі таньнейшымі, а па «старой» цане прапануецца «камфортны» тарыф.

Цяпер у Менску да сэрвісу далучаныя 700 кіроўцаў 11 таксапаркаў. Для «камфортнага» тарыфу адмыслова адабралі машыны і кіроўцаў з высокімі адзнакамі ад карыстальнікаў. У плянах кампаніі — запуск сэрвісу ў іншых буйных гарадах Беларусі, а таксама прапанова бізнэс-тарыфу і тарыфу «Мінівэн» з машынамі для 6-7 пасажыраў.

Цяпер таксомэтры не абавязковыя

«Яндэкс.Таксі» сьцьвярджае, што цяперашні «новы этап разьвіцьця» кампаніі зьвязаны зь нядаўнімі папраўкамі ў беларускае заканадаўства аб аўтамабільных перавозках. Як растлумачыла Свабодзе кіраўніца прэс-службы «Яндэкс.Таксі» ў Беларусі Натальля Жураўлёва, для кампаніі быў важны дазвол працаваць без таксомэтраў, калі таксі замаўляецца праз інтэрнэт, а аплата праводзіцца безнаяўным шляхам.

У адрозьненьне ад звычайных таксі, дзе цану паездкі вызначае таксомэтар, «Яндэкс.Таксі» (як і шэраг іншых падобных анлайн-сэрвісаў) разьлічвае і паведамляе цану паездкі яшчэ да таго, як пасажыр сядае ў машыну, і выдае «віртуальны» чэк у смартфон карыстальніка. У «Яндэксе» пасажыр можа плаціць за паездку як праз мабільную праграму (прывязаную да тэлефона картку), так і наяўнымі грашыма або карткай праз тэрмінал у машыне.

Неабходнасьць выкарыстаньня таксомэтраў, кажа Жураўлёва, абмяжоўвала разьвіцьцё кампаніі, бо інтэграцыя ў сыстэму таксомэтраў даволі складаная. Праўда, каб была магчымасьць расплаціцца наяўнымі грашыма, таксомэтар яшчэ патрэбны — цалкам ад іх пакуль наўрад ці адмовяцца.

Зь Uber аб’яднаюцца, але не адразу

У сярэдзіне мінулага году «Яндэкс.Таксі» і Uber вырашылі аб’яднаць свае сэрвісы ў Беларусі, Азэрбайджане, Армэніі, Грузіі, Казахстане і Расеі. Угода была закрытая 7 лютага 2018 году, у аб’яднанай кампаніі 59,3% належыць «Яндэксу», 36,9% — Uber, яшчэ 3,8% — супрацоўнікам кампаніі.

Праграму Uber можна не выдаляць — яна застанецца працаваць, як і праграма «Яндэкс.Таксі»
Праграму Uber можна не выдаляць — яна застанецца працаваць, як і праграма «Яндэкс.Таксі»

Цяперашняя «перазагрузка» яшчэ ня значыць поўнае зьліцьцё сэрвісаў. Як кажа Жураўлёва, пакуль не зьмянілася нічога: дзьве праграмы працуюць асобна. У будучыні кампаніі не зьбіраюцца выдаляць адну з праграмаў, пакінуць працаваць абедзьве.

Ды кіроўцаў аб’яднанага сэрвісу перавядуць на адзіную тэхналягічную плятформу — усе кіроўцы будуць бачыць усе замовы, а аб’яднаны сэрвіс зможа працаваць там, дзе раней працаваў толькі адзін з сэрвісаў (замовіць Uber у горадзе, дзе няма «Яндэкса», і наадварот). У пэрспэктыве кампанія зьбіраецца распрацаваць агульныя крытэры якасьці працы кіроўцаў і ўліку адзнакаў карыстальнікаў.

Што зьменіцца для спажыўцоў «Яндэкс.Таксі» і Uber

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG