Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яндэкс» пачаў перакладаць зь беларускай мовы на эмодзі-смайлікі


Новая «мова» зьявілася ў адмысловага сэрвісу перакладаў кампаніі «Яндэкс» 20 сьнежня як на кампутарнай, так і мабільнай плятформе.

Пераклад адбываецца зь любой мовы і ў любым напрамку. Перакласьці можна і з мовы смайлікаў на звычайную, пры гэтым выкарыстоўваецца машынны пераклад праз ангельскую мову.

Пакуль здагадацца без падказкі аб тым, што было ў арыгінальным тэксьце, даволі цяжка. Прычына ў тым, што пераклад працуе толькі над асобнымі словамі і словазлучэньнямі. Таксама, час ад часу могуць узьнікнуць памылкі - бо няма адпаведнага эмодзі.

Вось некалькі прыкладаў таго, як працуе такі пераклад. А вы б здагадаліся?

Мой родны кут, як ты мне мілы!
Мой родны кут, як ты мне мілы!

А вось так выглядае дзяржаўны гімн
А вось так выглядае дзяржаўны гімн

XS
SM
MD
LG