Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя з пачатку году склала ўжо 10%


Індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі ў лістападзе 2016 году склаў 100,8% да кастрычніка, вынікае са сьвежых зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту. У параўнаньні са сьнежнем 2015 году гэты індэкс склаў 110,1%.

Харчовыя тавары падаражэлі са сьнежня-2015 на 10,4%, нехарчовыя — на 9,7%, паслугі — на ўсе 19,8%.

За цэлы мінулы год інфляцыя склала 12%, прыблізна такую ж інфляцыю ўлады прагназавалі і на 2016 год. На наступны, 2017 год улады плянуюць інфляцыю на толькі 9%, Сусьветны банк жа чакае 13%.

Налічаныя сярэднія заробкі са сьнежня 2015 году ня вырасьлі, а наадварот упалі за першыя 10 месяцаў (зьвестак за лістапад пакуль няма). Упалі яны што ў беларускіх рублях (на 2,6%), што ў далярах (на 6,2%). Пры гэтым падзеньне паскараецца. Сярэдні заробак за кастрычнік 2016 году склаў 722,9 рублёў (377,7 даляраў), Лукашэнка ж, як і 10 год таму, абяцае заробкі «па пяцьсот».

XS
SM
MD
LG