Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка падзякаваў Латвіі, што яна не крытыкуе Беларусь за будаўніцтва АЭС


Аляксандар Лукашэнка і Марыс Кучынскіс на сустрэчы ў Менску

Беларусь і Латвія могуць значна палепшыць свае стасункі па ўсіх кірунках супрацоўніцтва, заявіў Аляксандар Лукашэнка 8 лютага на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам, які знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візытам.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што беларускі бок гатовы разьвіваць адносіны з Латвіяй на аснове кампрамісаў, паведаміла ягоная прэс-служба.

«Мы гатовыя будаваць з вамі адносіны, каб і мы, і вы былі больш незалежнымі ў дачыненьні вуглевадародаў. Вы маеце просты выхад да мора — у гэтым пляне можна дамовіцца і пра пастаўкі. Асабліва актуальныя аднаўляльная энэргія, электраэнэргія», — сказаў Лукашэнка.

Асобную ўвагу Лукашэнка ўдзяліў тэме будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі.

«Гэтая станцыя беларуская. Мы ідзём да глябалізацыі, межы ўсё больш сьціраюцца. Прыйдзе час, калі гэта будзе агульны здабытак Беларусі і Латвіі», — заявіў Лукашэнка. Ён падзякаваў Латвіі за тое, што яна не крытыкуе Беларусь за будаўніцтва ўласнай атамнай станцыі.

Літоўцы назвалі Беларусь краінай, ад якой зыходзіць пагроза — у тым ліку праз АЭС

Марыс Кучынскіс лічыць, што разьвіваць стасункі можна ня толькі праз транзыт і лягістыку. Ён прапанаваў наладзіць супрацу ў сфэры высокіх тэхналёгіяў, сельскай і лясной гаспадаркі, адукацыі і навукі.

Апошні раз кіраўнік ураду Латвіі быў у Менску ў лютым 2009 году. Тады Іварс Годманіс са сваім беларускім калегам Сяргеем Сідорскім падпісалі мэмарандум аб супрацы ў энэргетыцы. На той час дзьве краіны разам зь Літвой зьбіраліся прапанаваць Эўропе супольны энэргетычны праект. Аднак будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі каля літоўскай мяжы парушыла гэтыя разьлікі.

Беларусь успрымае Латвію «варотамі ў Эўразьвяз», а Латвія хоча далучыцца да беларуска-кітайскага праекту

У апошнія гады латвійскія палітыкі актыўна падтрымліваюць сувязі зь беларускімі ўладнымі структурамі. Працэс пачаўся ў 2015 годзе, калі Латвія рыхтавала рыскі саміт «Усходняга партнэрства». З таго часу і праходзяць рэгулярныя сустрэчы чыноўнікаў абедзьвюх краін.

Летась у Беларусі знаходзілася латвійская дэлегацыя на чале зь віцэ-сьпікерам парлямэнту Гундарсам Даўдзе, у Латвію выяжджала дэлегацыя на чале з намесьніцай старшыні Савету Рэспублікі Марыянай Шчоткінай.

Праз раку. Як жыве мястэчка, падзеленае паміж Беларусьсю і Латвіяй

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG