Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Латвія заваблівае дадому эмігрантаў, якія зьехалі ў Эўропу. ВІДЭА


За апошнія дзесяць гадоў з Латвіі эмігравала каля 350 тысяч чалавек ці больш за 15% насельніцтва краіны. МЗС Латвіі спрабуе вярнуць эмігрантаў дадому і за тры месяцы хоча напісаць новы закон аб дыяспары. Але што трэба самім, хто зьехаў дзеля таго, каб вярнуцца дадому?

У канцы 80-х — пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя ў Латвіі жыло больш за 2,6 млн чалавек. Па дадзеных на канец мінулага года, іх засталося крыху больш 1,9 млн. Кожны дзень з Латвіі зьязджае 52 чалавекі, і для невялікай краіны са старэючым насельніцтвам гэта страшэнныя лічбы.

Зь іншага боку, апошнія апытаньні паказалі, што каля 40% усіх мігрантаў, якія зьехалі з Латвіі ў Эўропу, тэарэтычна гатовыя вярнуцца дадому. Некаторыя ўжо гэта зрабілі.

Міністэрства замежных справаў абяцае распрацаваць новы закон аб дыяспары ўжо за тры месяцы і прыцягнуць да працы экспэртаў і замежныя грамадзкія арганізацыі латвійцаў. Праз тры месяцы новы закон ужо павінен разглядаць парлямэнт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG