Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўцы назвалі Польшчу важным партнэрам, а Расею і Беларусь — краінамі, ад якіх зыходзіць пагроза


Мітынг у Вільні каля амбасады Расеі ў 2014 годзе, ілюстрацыйнае фота

На сайце літоўскага МЗС зьмешчаныя вынікі апытаньня грамадзкай думкі, якую правёў навукова—дасьледчы цэнтар рынку і грамадзкай думкі Vilmorus.

Апытаньне тычылася розных аспэктаў замежнай палітыкі, яно было праведзенае на замову Міністэрства замежных спраў.

Як вынікае з атрыманых зьвестак, літоўцы лічаць замежную палітыку дзяржавы і яе дыпляматыю важнымі фактарамі бясьпекі краіны і яе жыхароў. Акрамя таго, жыхары Літвы ў асноўным ухваляюць замежную палітыку ўладаў і выступаюць за больш цеснае супрацоўніцтва зь іншымі дзьвюма краінамі Балтыі, а таксама Польшчай. У той жа час ад Расеі і Беларусі, на іх думку, зыходзіць галоўная пагроза.

Так, больш за дзьве траціны (67%) рэспандэнтаў кажуць, што пагрозу для Вільні і Літвы ўяўляе Астравецкая АЭС, якая будуецца па суседзтве ў Беларусі. Беларусь, паводле апытаных (18%), лічыцца другой пасьля Расеі (65%) краінай, якая ўспрымаецца насельніцтвам як непрыязная і небясьпечная.

Літва сфармулявала больш за 100 заўваг пасьля вывучэньня стрэс-тэстаў БелАЭС

Паводле рэспандэнтаў, Літва павінна найбольш інтэнсіўна супрацоўнічаць са сваімі суседзямі — Польшчай (62%), Латвіяй (58%) і Эстоніяй (52%). Варта адзначыць, што летась адсотак людзей, якія лічаць, што Літва павінна актыўна супрацоўнічаць з Расеяй, скараціўся на 10 пунктаў — з 42% да 32%, у той час як адсотак апытаных, якія лічаць, што Літва павінна актыўна супрацоўнічаць зь Беларусьсю, зьменшыўся з 44% да 35%.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG