Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва дабудавала агароджу на мяжы з Расеяй, на чарзе мяжа зь Беларусьсю


Мяжа паміж Літвой і Расеяй

Літва дабудавала агароджу на мяжы з Калінінградзкай вобласьцю. Пра гэта паведамляе расейская служба Бі-бі-сі. Працягласьць збудаваньня складае 45 кілямэтраў, вышыня — два мэтры. Узьвядзеньне загароды абышлося Вільні ў 1,3 мільёна эўра.

Літоўскія памежнікі ў інтэрвію Бі-бі-сі паведамілі, што агароджа трэба для барацьбы з нелегальнай іміграцыяй і кантрабандай цыгарэт. Пры гэтым яна непрыдатная для прадухіленьня верагоднай ваеннай пагрозы з боку Расеі.

Плот стаіць там, дзе няма прыродных перашкодаў. Акрамя таго на мяжы устаноўлены камеры сачэння.

Паводле Бі-бі-сі, у 2017 годзе пагранічнікі зафіксавалі 18 выпадкаў незаконнага перасячэньня мяжы паміж Літвой і Расеяй. Было знойдзена восем тысяч пачак кантрабандных цыгарэт.

Да 2020 году літоўскія ўлады плянуюць узьвесьці і агароджу на мяжы з Беларусьсю. Такія ж пляны мае і Латвія.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG