Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1,99: курс даляра да беларускага рубля ўсталяваў гадавы рэкорд


На 9 лістапада Нацыянальны банк вызначыў курс даляра да беларускага рубля рэкордна высокім за бягучы год. 1 даляр цяпер роўны 1,9908 рубля, 1 эўра роўны 2,3082 рубля, 100 расейскіх рублёў роўныя 3,3631 беларускага рубля.

Кошт даляру да беларукага рубля цяпер дасягнуў гістарычнага максымуму за пэрыяд ад 5 жніўня 2016 году. Але даражэйшым ён быў у першыя дні пасьля дэнамінацыі, рэкорд — 2,0159 рубля за даляр 7 ліпеня 2016 году. Рэкорд да дэнамінацыі — 22 069 рублёў 11 лютага 2016 году. З пачатку году даляр падаражэў да беларускага рубля на 1,65%.

Эўра паступова расьце да беларускага рубля цягам году, але цяперашні курс не рэкордны: 13 кастрычніка 2017 году было 2,3325 рубля за эўра. З пачатку году эўра падаражэла да беларускага рубля на 12,87%. Таксама паступова расьце расейскі рубель. Рэкорд быў 17 кастрычніка, калі за 100 расейскіх рублёў было 3,4267 беларускіх, а з пачатку году расейскі рубель падаражэў да беларускага на 3,67%.

Ці вытрымае беларуская эканоміка стабільнасьць рубля?

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG