Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узбэкістан раптоўна дэвальваваў нацыянальную валюту на 48%, перайшоў на рынкавы курс сума


Да дэвальвацыі эквівалент 100 даляраў ва ўзбэцкай валюце важыў амаль паўкілё
Да дэвальвацыі эквівалент 100 даляраў ва ўзбэцкай валюце важыў амаль паўкілё

Цэнтральны банк Узбекістана ўвечары 4 верасьня ўсталяваў зь 5 верасьня курс даляра ЗША да нацыянальнай валюты на ўзроўні 8100 сумаў. Гэта на 3.889,65 сума вышэй курсу папярэдняга тыдню — 4.210,35 сума за даляр. Блізкі да ўсталяванага Цэнтрабанкам курс быў да таго на чорным рынку.

Ва Ўзбэкістане рэзкая дэвальвацыя нацыянальнай валюты ажыцьцяўляецца ўпершыню за шмат гадоў. Яна адбылася пасьля прыняцьця 2 верасьня прэзыдэнтам Узбекістану ўказу «Аб першачарговых мерах па лібэралізацыі валютнай палітыкі».

«На аснове аналізу дынамікі курсаўтваральных фактараў за 2003–2017 гады, а таксама з улікам вынікаў тэставых угодаў па рэалізацыі банкамі замежнай валюты прадпрыемствам-імпарцёрам па дамоўным курсе арыентыровачны раўнаважны ўзровень валютнага курсу ў цяперашні час складае разьлікова 8000-8150 сумаў за 1 даляр ЗША», — гаворыцца ў паведамленьні Цэнтрабанку.

Цэнтральны банк Узбэкістану дэвальваваў сум і ў адносінах іншых замежных валютаў. Курс да беларускага рубля ня вызначаны, беларускія банкі не публікуюць апэратыўны курс сума да белерускага рубля, але да дэвальвацыі за 10000 сумаў давалі 4,6288 рубля.

«Курс Цэнтральнага банка, як і раней, будзе ўсталёўвацца кожны панядзелак як сярэдняе значэньне курсаў, зафіксаваных на таргах валютнай біржы на папярэдняй тыдні, і будзе ўжывацца для мэтаў бухгальтарскага ўліку, статыстычнай і іншай справаздачнасьцi па валютных апэрацыях, а таксама для вылічэньня мытных і іншых абавязковых плацяжоў на тэрыторыі Рэспублікі Ўзбэкістан», — гаворыцца ў паведамленьні ЦБ.

Міжбанкаўскія гандлёвыя сэсіі па куплі і продажы замежнай валюты на Ўзбэцкай рэспубліканскай валютнай біржы будуць праводзіцца штодня, на якіх валютны курс будзе вызначацца на аснове бягучага суадносін попыту і прапановы на замежную валюту і публікавацца на вэб-сайце валютнай біржы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG